wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2013

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 (англ.: China Open 2013, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 сакавіка 2013 года ў Beijing University Students’ Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 14-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £425,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў аўстралійскі снукерыст Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Джымі Робертсана (5:0), Марка Алена (5:1), шатландцаў Маркуса Кэмбэла ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:5) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Гэтая перамога стала 12-м прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар’еры 31-гадовага аўстралійца, а таксама другім спаборніцтвам, выйграным Робертсанам у сезоне 2012/2013. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Робертсана ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню з сезона 2010/2011.

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2013.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 стаў 14-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £425,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £10,000, склаўшы £85,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£20,000
Чвэрцьфіналісты
£11,000
1/8 фіналу
£7,500
1/16 фіналу
£6,000
1/24 фіналу
£2,300
1/32 фіналу
£1,500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£3,500
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£700
Агульны прызавы фонд
£425,000
Максімальны брэйк
£20,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Ван Юйчэнь, Лу Нін, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Ху Хаа, Лю Хаацянь і Чжаа Сіньтун, а таксама Эхсан Хейдарынеджад з Ірана. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Энтані Мак-Гіла, Джымі Робертсана, Ляна Вэньбо, Джэка Лісоўскі, Дэчавата Пумджаенга, Роры Мак-Лаўда, Марка Джойса і Джэймі Коўпа.

Першы гулец Лік Другі гулец
Энтані Мак-Гіл (50) 5:3 Эхсан Хейдарынеджад
Джымі Робертсан (47) 5:1 Ван Юйчэнь
Лян Вэньбо (36) 5:1 Лу Нін
Джэк Лісоўскі (39) 5:1 Чжоу Юэлун
Дэчават Пумджаенг (72) 5:2 Чжу Інхуэй
Роры Мак-Лаўд (37) 5:1 Ху Хаа
Марк Джойс (51) А:П Лю Хаацянь
Джэймі Коўп (30) 2:5 Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Пітэр Эбдан 3  
24   Маркус Кэмбэл 5  
  24   Маркус Кэмбэл 5  
  14   Грэм Дот 4  
14   Грэм Дот 5
22   Марка Фу 3  
  24   Маркус Кэмбэл 2  
  6   Ніл Робертсан 5  
9   Марк Ален 5  
50   Энтані Мак-Гіл 1  
  9   Марк Ален 1
  6   Ніл Робертсан 5  
6   Ніл Робертсан 5
47   Джымі Робертсан 0  
  6   Ніл Робертсан 6  
  7   Стывен Магуайр 5  
7   Стывен Магуайр 5  
26   Майкл Холт 3  
  7   Стывен Магуайр 5
  17   Бары Хокінс 1  
11   Дзін Цзюньхуэй 3
17   Бары Хокінс 5  
  7   Стывен Магуайр 5
  10   Сцюарт Бінэм 1  
10   Сцюарт Бінэм 5  
36   Лян Вэньбо 3  
  10   Сцюарт Бінэм 5
  23   Роберт Мілкінс 3  
4   Джон Хігінс 4
23   Роберт Мілкінс 5  
6   Ніл Робертсан 10
2   Марк Сэлбі 6
3   Джад Трамп 3  
39   Джэк Лісоўскі 5  
  39   Джэк Лісоўскі 5  
  16   Марк Дэвіс 4  
16   Марк Дэвіс 5
72   Дэчават Пумджаенг 3  
  39   Джэк Лісоўскі 4  
  5   Шон Мёрфі 5  
13   Мэцью Стывенс 2  
37   Роры Мак-Лаўд 5  
  37   Роры Мак-Лаўд 3
  5   Шон Мёрфі 5  
5   Шон Мёрфі 5
27   Эндру Хігінсан 3  
  5   Шон Мёрфі 2
  2   Марк Сэлбі 6  
8   Марк Уільямс 5  
УК   Лю Хаацянь 2  
  8   Марк Уільямс 5
  15   Алістэр Картэр 4  
15   Алістэр Картэр 5
УК   Чжаа Сіньтун 2  
  8   Марк Уільямс 1
  2   Марк Сэлбі 5  
12   Рыкі Уолдэн 5  
29   Кен Доэрці 2  
  12   Рыкі Уолдэн 2
  2   Марк Сэлбі 5  
2   Марк Сэлбі 5
28   Марк Кінг 1  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 31 сакавіка 2013.
Ніл Робертсан (6)
Аўстралія
10:6 Марк Сэлбі (2)
Англія
Дзённая сесія: 0:100 (58), 78:16 (50), 91:31 (91), 71:68, 59:47, 84:40, 74:8
Вячэрняя сесія: 29:82 (81), 0:125 (125), 50:79 (66), 133:0 (110), 60:34, 90:0 (90), 0:117
(116), 0:91 (63), 80:39\}\}
110 Найвышэйшая серыя 125
1 Соценныя серыі 2
4 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Снукерны сезон 2012/2013
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2013 годзе
Катэгорыя·2013 год у Пекіне
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·2013 год у снукеры
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі