wd wp Пошук:

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2012

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 (англ.: 2012 UK Championship, таксама вядомы як 2012 williamhill.com UK Championship — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 9 снежня 2012 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 36-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £637,500, з якіх £125,000 атрымаў пераможца.

Пераможца леташняга турніру, Джад Трамп, прайграў у першым жа матчы Марку Джойсу — 5:6. У фінальным матчы Марк Сэлбі гуляў супраць Шона Мёрфі. Гэта быў першы фінал чэмпіянатаў Вялікабрытаніі, у якім сустракаліся два англічаніны з 1992 года, калі тытул разыгрывалі Джымі Уайт і Джон Пэрат.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які выйграў чатыры партыі запар пры ліку 6:6 у фінальным матчы і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:6. На свяім шляху да тытула 29-гадовы англічанін перайграў валійцаў 21-гадовага Майкла Уайта (6:3) і Раяна Дэя (6:4), аўстралійца Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:4), Марка Дэвіса ў паўфінальным матчы (9:4) і Шона Мёрфі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой дзявяты прафесійны і трэці рэйтынгавы турнір, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне (пасля Пол Хантэр Класік). Апроч таго, ён стаў дванаццатым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс, а таксама вярнуў сабе першы радок рэйтынгу, абышоўшы па ачках Джада Трампа.

Турнір

Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 года стаў 36-м розыгрышам турніру, які быў засанаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з’яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Джад Трамп 5  
48   Марк Джойс 6  
  48   Марк Джойс 2  
  14   Алістэр Картэр 6  
14   Алістэр Картэр 6
47   Стыў Дэвіс 2  
  14   Алістэр Картэр 6  
  9   Сцюарт Бінэм 4  
9   Сцюарт Бінэм 6  
40   Джэк Лісоўскі 2  
  9   Сцюарт Бінэм 6
  7   Стывен Магуайр 4  
7   Стывен Магуайр 6
31   Фергал О'Браен 2  
  14   Алістэр Картэр 8  
  4   Шон Мёрфі 9  
6   Марк Уільямс 3  
30   Марк Кінг 6  
  30   Марк Кінг 4
  70   Лука Брэсэль 6  
11   Рыкі Уолдэн 5
70   Лука Брэсэль 6  
  70   Лука Брэсэль 5
  4   Шон Мёрфі 6  
12   Грэм Дот 6  
18   Мартын Гоўлд 5  
  12   Грэм Дот 2
  4   Шон Мёрфі 6  
4   Шон Мёрфі 6
26   Роберт Мілкінс 3  
4   Шон Мёрфі 6
2   Марк Сэлбі 10
3   Джон Хігінс 6  
28   Майкл Холт 3  
  3   Джон Хігінс 5  
  16   Марк Дэвіс 6  
16   Марк Дэвіс 6
62   Цаа Юйпэн 1  
  16   Марк Дэвіс 6  
  13   Мэцью Стывенс 4  
13   Мэцью Стывенс 6  
23   Дамінік Дэйл 1  
  13   Мэцью Стывенс 6
  22   Марка Фу 4  
8   Марк Ален 3
22   Марка Фу 6  
  16   Марк Дэвіс 4
  2   Марк Сэлбі 9  
5   Ніл Робертсан 6  
25   Том Форд 1  
  5   Ніл Робертсан 6
  15   Бары Хокінс 2  
15   Бары Хокінс 6
35   Лян Вэньбо 4  
  5   Ніл Робертсан 4
  2   Марк Сэлбі 6  
10   Дзін Цзюньхуэй 4  
20   Раян Дэй 6  
  20   Раян Дэй 4
  2   Марк Сэлбі 6  
2   Марк Сэлбі 6
36   Майкл Уайт 3  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Леа Скальян.
Barbican Centre, Ёрк, Англія, 9 снежня 2012.
Шон Мёрфі (4)
Англія
6:10 Марк Сэлбі (2)
Англія
Дзённая сесія: 64:11, 49:58 (54), 0:82 (66), 83:0 (83), 98:35 (98), 67:39, 0:81 (70), 1:77
Вячэрняя сесія: 72:67 (65 Мёрфі, 58 Сэлбі), 38:70, 53:63, 78:8, 34:79 (51), 0:107 (98), 31:64, 37:69
98 Найвышэйшая серыя 98
0 Соценныя серыі 0
3 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Англіі
Катэгорыя·Спорт у Англіі ў 2012 годзе
Катэгорыя·2012 год у снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 2012/2013
Катэгорыя·Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры
Катэгорыя·Снежань 2012 года