wd wp Пошук:

Эсперанталогія

Лазар Маркавіч Заменгоф, ініцыятар мовы эсперанта.

Эсперантало́гія (эспер.: esperantologio) - падраздзел прыватнай інтэрлінгвістыкі, тэорыя мовы эсперанта[1]. Згодна з меркаваннем многіх даследчыкаў, эсперанталогія вывучае не толькі развіццё і функцыянаванне эсперанта, але таксама разнастайныя сферы яго прымянення і на сутыках з іншымі грамадскімі дысціплінамі, (такімі як псіхалогія, сацыялогія і інш.), само эсперанта-грамадства - яго гісторыю і структуру[2][3], паколькі ўсе гэтыя фенамены вельм цяжка аддзяліць адзін ад аднаго[4].

Эсперанталогія займае асобнае становішча ў межах інтэрлінгвістыкі, паколькі эсперанта з’яўляецца найбольш развітай планавай мовай (і, адпаведна, прыводзіць больш матэрыяла для інтэрлінгвістычных даследванняў, чым іншыя планавыя мовы). Акрамя таго, значная частка (згодна з некаторымі ацэнкамі - не мень за палову[2] ці нават каля 90 адсоткаў)[5]) усёй спецыялізаванай літаратуры па інтэрлінгвістыцы выдадзена і працягваецца выдавацца менавіта на эсперанта.

Гісторыя тэрміна

Рэнэ дэ Сасюр, заснавальнік эсперанталогіі

Заснавальнікам эсперанталогіі як асобнай навукрвай дысцыпліны лічыцца французскі лінгвіст Рэнэ дэ Сасюр[3], які на піке так званага іда-крызіса выступіў у абарону прынцыпаў словаўтварэння эсперанта, паказаў наяўнасць у гэтай мове пэўных лінгвістычных законамернасцяў, якія першапачаткова не былі ў ёй закладзены (ці, прынамсі, не былі відавочна сфармуляваны яе заснавальнікам).

Першае згадванне тэрміна “эсперанталогія” адносіцца да 1911 года - менваіта пад такой назвай у эсперанта-часопісе “Orienta Stelo” (бел.: “Усходняя Зорка”) - органа эсперанта-грамадства горада Іакосука былў апублікаваны артыкул японскага эсперантыста Осака Кэндзі[6][7]

Ойген Вюстэр, нямецкі тэрмінолаг і эсперантолаг
. Тым не менш, тэрмін увайшоў у шырокі ўжытак некалькі пазней дзякуючы намаганням нямецкага эсперантыста і [тэрміназнаўцы](/Тэрміназнаўства "Тэрміназнаўства") Ойгена Вюстэра, які паўторна прапанаваў гэтую назву у адным са сваіх артыкулаў, апублікаваным у 1921 годзе ў перыядычным выданні "Esperanto Triumfonta", пазней пераіменаваным у "Heroldo de Esperanto" ([бел.](/Беларуская_мова "Беларуская мова"): Веснік эсперанта), у сувязі з чым менавіта Вюстэр нярэдка згадваецца як стваральнік гэтага тэрміна[[8]](/Эсперанталогія#cite_note-8)[[9]](/Эсперанталогія#cite_note-9). Пазней, у 1955 годзе, вюстэр распавёў аб гісторыі гэтага тэрміна (як і гісторыю тэрміна "інтэрлінгвістыка") у атрыкуле "La terminoj „esperantologio“ kaj „interlingvistiko“" ([бел.](/Беларуская_мова "Беларуская мова"): "Тэрміны „эсперанталогія“ і „інтрэрлінгвістыка“")[[10]](/Эсперанталогія#cite_note-10). Але, трэба адзначыць, што сам Вюстэр разумеў эсперанталогію трохі інакш, чым сучасныя даследчыкі, а менавіта - як "частку „сінтэтычнай лінгвістыкі“, якая ўжываецца да ўжо шырока выкарыстоўваемай сістэме „эсперанта“" (пры гэтым) пад сінтэтычнай лінгвістыкай ён разумеў адносна новую тады разнавіднасць лінгвістыкі, якая не толькі канстатуе, але і свядома накіроўвае развіццё мовы, - то, што зараз назвалі б "[моўным планаваннем](/Моўнае_планаванне "Моўнае планаванне")").

Значныя эсперанталагічныя школы

Усе эсперантолагі з’яўляюцца адначасова спецыялістамі ў якіх-небудзь іншых галінах лінгвістыкі, пагэтаму, звычайна займаюцца эсперанталагічнай праблематыкай толькі паралельна са сваёй асноўнай спецыяльнасцю. Тым не менш, магчыма назваць некалькі буйных эсперанталагічных школ:

Вядомыя эсперантолагі

Дзетлеў Бланке, нямецкі эсперантолаг
Гастон Варэнгьен, французскі эсперантолаг
Барыс Колкер, савецкі/расійскі эсперантолаг

Эсперанталагічныя арганізацыі і перыядычныя выданні

Нягледзячы на тое, што інтэрлінгвістычныя і эсперанталагічныя даследванні публікаваліся ў шматлікіх выданнях яшчэ з пачатку ХХ стагоддзя (галоўным чынам - у перыядычных выданнях на эсперанта), а ў 1930-31годзе ў Японіі была спроба выдаваць часопіс пад назвай «Esperantologio» (выйшла тры нумары), першым спецыялізаваным навуковым выданнем, якое было прысвечана эсперанталогіі, лічыцца часопіс «Lingva kritiko» (бел.: Моўная крытыка). Выданне выходзіла ў лютым 1932 - сакавіку 1935 года ў Кёльне ў якасці штомесячнага дадатка да газеты «Heroldo de Esperanto» (было выдадзена 28 выпускаў са 162 артыкулами). У далейшым выданне было спынена з-за эканамічных і палітычных цяжкасцей у тагачанай Германіі[18].

У 1949-1961 гадах пад рэдакцыяй дацкага эсперантлоага Паўля Нээргорда выдаваўся часопіс «Esperantologio»; было выдадзена 6 нумароў, агульная колькасць старонак склала 424[19]. У 1976-77 гадах у Будапешце было выдадзена тры нумары часопіса «Esperantologiaj kajeroj» (бел.: Эсперанталагічныя выпускі).

Цяпер пры Упсальскім універсітэце выдаецца шматмоўны часопіс«Esperantologio / Esperanto Studies[20]». У міжнародным навуковым часопісе «Language Problems and Languages Planning», які выдаецца ў Амстэрдаме, пасаянна пуюлікуюцца матэрыялы інтэрлінгвстычнай і эсперанталагічнай тэматыкі[2][21]. Акрамя таго публікуюцца інфармацыйныя бюлетэні «Informilo por interlingvistoj» (бел.: інфармацыйны бюлетэнь для інтэрлінгвістаў)[22].

Са значных навуковых эсперанталагічных цэнтраў і школ, якія цяпер пастаянна дзейнічаюць, трэба адзначыць трохгадовыя курсы па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі пры ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча ў Позані (Польшча), які праводзяцца пад агульным кіраўніцтвам прафесара Ілоны Кутні[23]. Для вучоных, якія выконваюць даследванні на эсперанталагічную тэматыку, даступны гранты, якія выдзяляюцца фондам Esperantic Studies Foundation[24].

Значная роля ў гістарычным аналізе і, у пэўнай ступені кірунку развіцця эсперанта належыць Акадэміі эсперанта (вынікі яе даследванняў публікуюцца ў форме т. зв. «Рашэнняў і рэкамендацый Акадэміі»)[25]. Акрамя таго, разнастайныя даследванні на эсперанталагічную тэматыку публікуюцца ў складзе разнастайных навуковых зборнікаў і «памятных кніг».

Да аснаўных бібліятэк, якія утрымліваюць значную колькасць матэрыялаў па эсперанталогіі, адносяцца Бібліятэка імя Гектара Гадлера (знаходзіцца ў цэнтральным офісе Сусветнай асацыяцыі эсперанта ў Ротэрдаме, каля 30000 адзінак захоўвання[26][27]) і калекцыя Міжнароднага музея эсперанта (які з’яўляецца падраздзяленнем Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі)[28].

Зноскі

  1. Кузнецов С. Н. Краткий словарь инрерлингвистических терминов // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — С. 171-228. arhive.org/20071012192630/miresperanto.narod.ru/esperantologio/interlingv_vortaro-2.htm Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2007.
  2. 1 2 3 Blanke, Detlev Interlingvistiko kaj esperantologio, ĉu vere necesaj?(эсп.)  // La Ondo de Esperanto. — 2006. — № 4-5.
  3. 1 2 3 4 Barandovská-Frank, Věra. Уводны падручнік інтэрлінгвістыкі = Enkonduka lernolibro de interlingvistiko. — Сібіў, 1995. — ISBN 973-95604-6-8.
  4. Lapenna, Ivo; Lins, Ulrich; Carlevaro,Tazilo. Эсперанта ў перспектыве = Esperanto en perspektivo. — Ротэрдам: UEA, 1974. — P. 56. — 844 p.
  5. Jens Stengaard Larsen. Verkego leginda pro siaj meritoj - kaj pro siaj mankoj(эсп.)  (недаступная спасылка). liberafolio.org (29 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2012. Праверана 22 лютага 2014.
  6. Kiselman, Christer Salutvorto de la redaktoro(эсп.)  // Esperantologio / Esperanto Studies. — 2009. — № 4. — P. 3-4. — ISSN 1311-3496.
  7. Blanke, Detlev. Interlinguistische Beiträge. Zum Wesen und zur Funktion internationaler Plansprachen. — Frankfurt am Main: Lang, 2006. — 405 p. — ISBN 3-631-55024-3.
  8. Kiselman, Christier Notico de redaktoro(эсп.)  // Esperantologio / Esperanto Studies. — 1999. — № 1. — P. 3-4. — ISSN 1311-3496.
  9. Enciklopedio de Esperanto = http://www.eventoj.hu/steb/ghenerala_naturscienco/enciklopedio-1/encikl-w.htm / L. Kökény, V. Bleiler. — Budapest: Literatura Mondo. — 599 p.
  10. Wüster, Eugen. La terminoj “esperantologio” kaj “interlingvistiko”(эсп.)  // Esperantologio. — 1995. — № 4. — P. 209-214.
  11. Дулічэнка А. Д. З гісторыі інтэрлінгвістычнай думкі ў Расіі = Из истории интерлингвистической мысли в России // Проблемы интерлингвистики. — М.: Наука, 1976. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012.
  12. Дулічэнка А. Д. Міжнародныя дапаможныя мовы = Международные вспомогательные языки. — Талін: Валгус, 1990. — 444 с.
  13. Дулічэнка А. Д. Гісторыя інтэрлінгвістыкі = История интерлингвистики. — М.: Высшая школа, 2007. — ISBN 978-5-06-005611-2.
  14. Varankin V. Teorio de Esperanto. — Moskvo: C. K. SEU, 1929. — 67 p.
  15. Wennergren, Bertil. Поўны даведнік па граматыцы эсперанта = Plena manlibro de Esperanta gramatiko. — El Cerrito: ELNA, 2005. — 696 с. — ISBN 9780939785070.
  16. Cherpillod, André. Кароткі этымалагічны слоўнік эсперанта = Konciza etimologia vortaro de Esperanto. — Rotterdam: UEA, 2003. — 503 p. — ISBN 92-9017-082-4.
  17. Wim Jansen. Short biography(англ.)  (недаступная спасылка). Uniwersity of Amsterdam. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2008. Праверана 20 красавіка 2014.
  18. Pabst, Bernhard Lingva kritiko (1932-1935): La unua esperantologia periodaĵo(эсп.)  // Esperantologio / Esperanto Studies. — 2005. — № 3. — С. 55-68. — ISSN 1311-3496.
  19. kiselman, Christer.. Esperantologio, la revuo de PaulNeergaard(эсп.)  (13 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012.
  20. Esperantologio / Esperanto Studies(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012. Праверана 22 лютага 2014.
  21. (англ.)  Сайт часопіса «Langages Problems and Languages Planning» з доступам да зместа і рэзюмэ артыкулаў. (Праверана 8 лістапада 2011)
  22. (англ.)  (эсп.)  Архіў бюлетэня «Informilo por interlingvistoj» (Праверана 8 лістапада 2011) i «Interlinguistiche Informationen»
  23. Interlingvistikaj studoj ĉe la Universitato de Adam Mickievicz(нявызн.)  (недаступная спасылка). amu.edu.pl. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  24. Grants Available(нявызн.)  (недаступная спасылка). publisher = Esperantic Studies Foundation. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  25. Decidoj kaj rekomendoj(эсп.)  (недаступная спасылка). Akademio de Esperanto. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  26. Biblioteko Hektor Hodler(эсп.)  (недаступная спасылка). UEA. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2021. Праверана 21 красавіка 2014.
  27. Researsh Tools - Hektor Hodler Library (нявызн.) (недаступная спасылка). Esperantic Studies Foundation. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  28. Esperanto Museum(нявызн.)  (недаступная спасылка). Österreiche Nationalbibliothek. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2012. Праверана 21 красавіка 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Інтэрлінгвістыка
Галіны лінгвістыкі паводле моў
Эсперанта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы