wd wp Пошук:

Тартускі ўніверсітэт

Тартускі ўніверсітэт 2021

Тартускі ўніверсітэт (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); эст. Tartu Ülikool (з 1918), ням. Universität Dorpat (1802—1893)) — універсітэт у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) — Universitas Gustaviana.

У XVIII стагоддзі, пасля далучэння Эстляндыі да Расійскай імперыі, не дзейнічаў. Быў зноў адкрыты імператарам Аляксандрам I у 1802 годзе.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка. Архітэктурнаму ансамблю ўніверсітэта нададзены Знак Еўрапейскай спадчыны.

Кафедры і факультэты

Ва ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў — 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).

Рэктары

Прафесарска-выкладчыцкі склад

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1632 годзе
Універсітэты Эстоніі
Тартускі ўніверсітэт
Універсітэты паводле алфавіта