wd wp Пошук:

Міжнародны эсперанта-музей

Міжнародны эсперанта-музей — музей мовы эсперанта, размешчаны ў Вене і які належыць Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы.

Заснаваны ў 1927 годзе; заснавальнік — Hugo Steiner. У 1928 музей увайшоў ў склад Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі і быў размешчаны ў палацы Хофбург, былой рэзідэнцыі аўстрыйскіх імператараў. У 2005 годзе калекцыя музея была перанесена ў ням.: Palais Mollard-Clary. У лік збораў музея ўваходзяць 35 тысяч тамоў, 2,5 тысячы перыядычных выданняў, 3 тысячы музейных экспанатаў, 2 тысячы рукапісаў, 23 тысячы фатаграфій, 1,1 тысячы афіш, 40 тысяч лістовак.[1] Электронны каталог для пошуку экспанатаў музея таксама даступны ў Інтэрнэце.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Міжнароднага эсперанта-музея Архівавана 2 жніўня 2016.(эсп.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратура на эсперанта
Катэгорыя·Музеі Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта