wd wp Пошук:

Уладзімір Валянцінавіч Варанкін

Уладзімір Валянцінавіч Варанкін (30 кастрычніка (12 лістапада) 1902, Ніжні Ноўгарад — 3 кастрычніка 1938, Масква) — савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік. Член ЦК СЭСР (1921), член Лінгвістычнага камітэта Акадэміі эсперанта (1921)[2][3].

Біяграфія

Нарадзіўся 12 лістапада 1902. яго бацька — Валянцін ягоравіч (пам. у 1921 г.) — да мабілізацыі ў Чырвоную Армію загадваў ашчаднай касай, маці — Ніна Андэеўна (пам. у 1953 г.) — была бібліятэкарам. Паводле адукацыі — гісторык, спецыяліст па пытанням заходнееўрапейскай гісторыі. Быў дырэктарам Школы замежных моў (потым пераўтворанай у 2-і Маскоўскі дзяржаўны інстытут замежных моў). З 1935 г. загадваў таксама кафедрай сусветнай гісторыі ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце[3].

З 1919 года — эсперантыст; прыймаў актыўны ўдзел у савецкім эсперанта-рухе[2]. Ужо ў 1920годзе арганізаваў у Ніжагародскай губерні каля 40 эсперанта-ячэяк[3]. Калі ў чэрвені 1921 г. падчас 3-га Ўсерасійскага з’езда эсперантыстаў у Петраградзе быў створаны Саюз эсперантыстаў савецкіх краін (пераіменаваны ў 1927 годзе ў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік), варанкін быў абраны ў Цэнтральны камітэт Саюза і да канца жыцця прыймаў актыўны ўдзел у працы Саюза.

У другой палове 1930-ых гадоў над савецкім эсперанта-рухам згусціліся тучы; практычна весь склад ЦК СЭСР і мноства шэраговых эсперантыстаў былі рэпрэсаваны павдоле надуманага абвінавачвання ў «шпіянажы»[4]. Варанкін быў арыштаваны ноччу з 7 на 8 лютага — як «удзельнік антысавецкай трацкістскай тэрарыстычнай арганізацыі і член так званага „Саюзнага цэнтра“ гэтай арганізацыі»[5]. Далей імя Варанкіна сустракаецца ў раздзеле «Московская область. 1-я категория»[6] спіса ад 29.09.1938 на сайце [7]. «Спіса асоб, подляжачых суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Союза ССР» ад 29 верасня 1938 года, падрыхтаванага НКУС СССР и завізаванага Сталіным В. І и Молатавым В. М.[8]; гэтым лёс Варанкина быў вырашаны наперад, так як першая катэгорыя азначала «вышэйшую меру пакрання». 3 верасня 1938 г. Ваенная калегія прысудзіла Варанкіна да растрэла, и ў той жа дзень прысуд быў выкананы[5]. 11 мая 1957 года Варанкін быў рэабілітаваны, а ўгалоўная справа закрыта з-за адсутнасцю склада злачынства[3].

Навуковая і літаратурная дзейнасць

У. В. Варанкіным напісана шмат прац па эсперанталогіі — перш за ўсё, артыкулаў, якія публікаваліся ў друкаваным органе СЭСР — часопісе «Міжнародная мова». Праца Teorio de Esperanto («Тэорыя эспернта») (1929) прысвечана даследванню этымалогіі эсперантскай лексікі, а таксама фанэтыцы, марфалогіі і сінтаксісу дадзенай мовы[2].

У 1933 годзе ў выдавецтве EKKERLO («Выдавецкі кааператыў рэвалюцыйнай эсперанта-літаратуры», Амстэрдам) быў выдадзены раман Варанкіна Metropoliteno («Метрапалітэн»)[9]. Тэмай рамана, які вылучаўся захапляльнай фабулай і майстарскімі характэрыстыкамі пераснажаў, паслужыла падрыхтоўка да будаўніцтва метрапалітэна ў Максве у 1928—1929 гг. Галоўны герой рамана — малады савецкі інжынер, камандзірваны ў Берлін дзяля вывучэння вопыта будаўніцтва мятро. Там ён знаёміцца з жыццём і палітычнай барацьбой нямецкіх камуністаў, а таксама піша аўтабіяграфічны раман аб сваім жыцці ў Маскве перад камандзіроўкай і падзеях у Берліне[10]

Літаратураведы аднадушна уключаюць Варанкіна — разам з Кабэ, А. Вальенам, Г. Лойкенам, А. А. Сахаравым, Р. Шварцам, Д. Багі, Ч. Расэці — у спіс ключавых фігур, з якімі звязана станаўленне эсперантскай прозы[11][12]. У 1977 г., калі ў Капенгагене выйшла другое выданне рамана «Метрапалітэн», старшыня Акадэміі эсперанта Уільям Олд даў высокую адзнаку раману, вітаючы перавыданне «забытага шэдэўра»[2], і дадаў раман да свайго спіса 50 найбольш выдатных твораў, створаных на эсперанта за першыя сто гадоў яго існаванння[3].

Творы

Працы па эсперанталогіі

Выданні рамана «Метрапалітэн»

Варанкин В. В. метрополитен — М.: Импэто, 2008. — 272 с. — ISBN 87-87089-10-6. (Пераклад на рускую мову А Аляксандрава)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
  2. 1 2 3 4 Королевич, 1989, с. 162
  3. 1 2 3 4 5 Nikolao Stepanov.Vladimir Varankin kaj lia libro.
  4. Королевич, 1989, с. 143
  5. 1 2 Справка по архивно-следственному делу № 964677, апрель 1954 г.
  6. Раздел «Московская область. 1-я категория» Архівавана 4 красавіка 2016.
  7. «Сталинские расстрельные списки»
  8. Спіс ад 29.09.1938 Архівавана 18 студзеня 2014. на сайце «Сталінскія растрэльныя спіы».
  9. Varankin, 1933
  10. Королевич, 1989, с. 162-163
  11. Токарев, 1991, с. 147
  12. Королевич, 1989

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Эсперантолагі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР