wd wp Пошук:

Поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта

Агульны выгляд PIV выдання 2002 года
**По́ўны ілюстрава́ны сло́ўнік эспера́нта** [эспер.](/Эсперанта "Эсперанта"): Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, PIV - найбольш аб'ёмны тлумачальны слоўнік мовы [эсперанта](/Эсперанта "Эсперанта"). Слоўнік быў падрыхтаваны групай [эсперантолагаў](/Эсперанталогія "Эсперанталогія") і спецыялістаў пад агульнай рэдакцый [Г. Варэнгьена](/Гастон_Варэнгьен "Гастон Варэнгьен") у канцы 1960-ых гадоў. Яго першае выданне выйшла ў 1970 годзе, у 1987 годзе з'явіўся дадатак да слоўніка; у 2002 і 2005 гадах былі выдадзены перапрацаваныя выданні пад назвай *Новы поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта* ([эспер.](/Эсперанта "Эсперанта"): Nova Plena Ilustrita Vortaro de Esperanto, NPIV, PIV2002, PIV2005). У эсперанта-грамадстве слоўнік разглядаецца як найбольш аўтарытэтны, а для эсперанта як моўнай сістэмы ён гуляе, па сутнасці нарміруючую роль. На яго аснове было выдадзена некалькі эсперанта-нацыянальнамоўных слоўнікаў. Зараз з'яўляецца даступным апошняе выданне (PIV 2005).

Гісторыя стварэння

Праца над слоўнікам-папярэднікам

Як папярэдніка Поўнага ілюстраванага слоўніка трэба разглядаць так званы Поўны слоўнік (эспер.: Plena vortaro). Працы над ім былі пачаты ў снежні 1927 года[1]; галоўным ініцыятарам яго стварэння выступіў французскі эсперантыст Эжэн Ланці, (які быў тады старшынёй і ідэйным натхняльнікам Сусветнай Безнацыянальнай Асацыяцыі, SAT). Згодна с задумай Ланці Поўны слоўнік павінен быў стаць карысным і практычным настаўленнем кожнаму эсперантысту. Пагэтаму было вырашана ўвесці ў склад слоўніка не толькі тлумачэнні асобных слоў, але і прыклады іх выкарыстання, пазычаныя з твораў найбольш аўтарытэтных пісьменнікаў на эсперанта (у першую чаргу - самога Заменгофа).

Агульнае кіраўніцтва над стварэннем слоўніка было даручана французскаму лінгвісту Э. Гражан-Мапіну; з ім супрацоўнічалі А. Эсэлін і Гастон Варэнгьен, але Эсэлін з-за хваробы не мог працаваць доўгі час, таму значную частку працы выканаў па сутнасці, Г. Варэнгьен. Да агульналітаратурнай лексікі было вырашана дадаць пэўную колькасць тэхнічных і вузкаспецыяльных тэрмінаў; гэтую працу каардынаваў С. Грэнкамп-Карнфельд, які меў гуманітарную адукацыю, пагэтаму тэхнічная частка першага выдання выйшла недастаткова выверанай и сбалансаванай. Адзіным сапраўды добра прапрацаваным раздзелам быў “гістарычны матэрыялізм”.

Слоўнік быў выдадзены ў кастрычніку 1930 года і стаў настолькі запатрабаваным, што ўжо ў снежні Э. Ланці запланаваў ажыццявіць другое выданне. Але яно выйшла толькі ў ліпені 1934 года. У параўнанні з першым выданнем значна павялічылася колькасць прыкладаў і дадалося каля 200 новых слоўнікавых артыкулаў - у выніку другое выданне Поўнага слоўніка змяшчала 7004 слоўнікавых артыкула, якія ў выніку (з улікам вытворных слоў, прыведзеных у артыкулах) тлумачылі каля 15 тысяч слоў. У 1953 годзе пад кіраўніцтвам Г. Варэнгьена быў выдадзены дадатак да поўнага слоўніка, у якім было дададзена яшчэ каля 900 артыкулаў. З тых часоў слоўнік неадаразова перавыдаваўся, апошняе (11-е) выданне выйшла ў 1996 годзе.

Нягледзячы на крытыку (у асноўным слоўнік крытыкаваўся за ўключэнне шматлікіх так званых “неалагізмаў”), Поўны слоўнік хутка пачаў разглядацца як найбольш аўтарытэтны і, па сутнасці, нарміруючы слоўнік эсперанта (хаця на гэтую ролю ён першапачаткова не прэтэндаваў). На яго аснове быў падрыхтаваны шэраг іншых слоўнікаў, у тым ліку першы “Зваротны слоўнік эсперанта” (у 1967 годзе; цікава, што яго падрыхтоўка адбывалася з дапамогай кампьютара, які ў той час працаваў яшчэ з перфакартамі, такім чынам, Поўны слоўнік стаў першым слоўнікам эсперанта, які быў запісаны ў электронным выглядзе[2]). Аўтарытэт слоўніка быў такім вялікім, што нават у 1980-ых гадах асобныя слоўнікі эсперанта прыводзілі інфармацыю аб тым, ці ўтрымліваецца той ці іншы корань у Поўным слоўніку[3]. PV таксама паслужыў асновай для Сецявога слоўніка эсперанта[4] і, такім чынам, працягвае аказваць уплыў на ўжо трэцяе-чацвёртае пакаленне эсперантыстаў.

Гастон Варэнгьен (рэдактар слоўніка), разам з яго рукапісам

Выданне PIV

Пачынаючы з 1945 года Г. Варэнгьен плануе выданне больш поўнага і аб’ёмнага слоўніка эсперанта, які б умяшчаў у сабе ўласныя імёны, а таксама прапанаваў добра распрацаваную навуковую тэрміналогію. З дапамогай міжнароднай каманды з П. Нэергарда, К. Стэп-Бовіца і У. Нівельда ён пачынае збор тэрмінаў для новага слоўніка, але тагачасныя абставіны не спрыялі выданню вялікага слоўніка. Назапашаны матэрыял выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі Дапаўнення да поўнага слоўніка (1954) і Вялікага эсперанта-французскага слоўніка (фр.: Grand Diktionnaire Espéranto-Français, выдадзены ў 1957 годзе). Падрыхтоўка гэтых слоўнікаў дала зразумець, што такая шырокая праца, як выданне новага тлумачальнага слоўніка эсперанта, патрабуе большай колькасці супрацоўнікаў, у выніку чаго Варэнгьен набірае каманду з 59 чалавек[5], з якіх (акрамя ўжо згаданых) найбольшыя ўносіны зрабілі А. Альбо і Р. Хаферкорн; многія з супрацоўнікаў былі прызнанымі аўтарытэтамі ў сваёй галіне і/ці ўваходзілі ў Акадэмію эсперанта; нярэдка яны ўжо мелі дослед стварэння вузкаспецыялізаваных слоўнікаў ці даведнікаў.

Падрыхтоўка чарнавога рукапіса заняла яшчэ каля пяці гадоў і была скончана ў сакавіке 1965 года. Але яшчэ напрацягу года ў рукапіс дадаваліся асобныя словы і артыкулы. У канчатковым выглядзе рукапіс заняў 3285 старонак і ўмяшчаў каля 15 250 артыкулаў (у выніку тлумачылася каля 39 400 лексічных адзінак)[5]. У канцы кнігі ў выглядзе асобных табліц былі даданы шматлікія ілюстрацыі.

Кніга была выдадзена ў 1970 годзе і, нягледзячы на крытыку, хутка заваявала аўтарытэт. Пазней было выдадзена яшчэ два стэрэатыпных выдання, а ў 1987 годзе Г. Варэнгьенам і Р. Леўро было падрыхтавна Дапаўненне да поўнага ілюстраванага слоўніка эспер.: Suplemento al la Plena ilustrita vortaro, SPIV, PIVS, якое ўтрымлівала каля тысячы артыкулаў і тлумачыла каля 1300 лексічных адзінак (большай часткай тэхнічных тэрмінаў). На аснове PIV было падрыхтавана некалькі эсперанта-нацыянальнамоўных слоўнікаў, у тым ліку для кітайскай, італьянскай і персідскай моў.

Падрыхтоўка і выданне NPIV

У 1990 годзе выканаўчым камітэтам SAT (якая валодае выключнымі правамі на выданне і перавыданне PIV) было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага выдання Поўнага ілюстраванага слоўніка, якое б умясціла ба у сябе новыя тэхнічныя тэрміны і было б пазбаўлена тых недахопаў, на якія указвалі крытыкі. Агульнае кіраўніцтва было даручана французскаму лінгвісту М. Ганіназу[6]. Г. Варэнгьен адобрыў намечаны план працы і нават паспеў даць некалькі кансультацый, але смерць перашкодзіла яму прыняць актыўны удзел у працы.

Для падрыхтоўкі новага выдання да працы было прыцягнута каля 150 чалавек[7]. Мінулая версія слоўніка была пераведзена ў электронную форму, былі падабраныя новыя ілюстрацыі, выпраўлены памылкі, назвы біялагічных відаў былі прыведены ў адпаведнасці з новымі класіфікацыямі, і, вядома, слоўнік быў значна дапоўнены. Выданне 2002 года (для няго прынялі назву “Новы поўны ілюстраваны слоўнік эсперанта”, эспер.: La nova plena ilustrita vortaro de Esperanto; назва часта скарачаецца якNPIV ці PIV2002) утрымлівала каля 16 780 артыкулаў і прыводзіла тлумачэнне каля 46 890 лексічных адзінак. У параўнанні з мінулым выданнем фармат слоўніка быў трохі павялічан, а ілюстрацыі былі перанесены непасрэдна ў тэкст.

Таксама як і мінулыя выданні, новы слоўнік хутка зрабіўся папулярным і (нават нягледзячы на тое, што выдадзена некалькі слоўнікаў значна большых па аб’ёму) у цяперашні час з’яўляецца, дэ-факта, лексікалагічным стандартам у эсперанта. 2 тысячы асобнікаў новага выдання былі распраданы за два гады, і ў 2005 годзе выйшла апошняе на цяперашні час выданне слоўніка (т. з. NPIV2005). У параўнанні з выданнем 2002 года яно адрозніваецца толькі выпраўленнем заўважаных памылак друку і разнастайных тыпаграфскіх дэфектаў.

4 красавіка 2012 года была запушчана сецявая версія слоўніка[8], дасягальная па адрасу http://vortaro.net/ (карыстанне сэрвсам бясплатнае, але патрабуе рэгістрацыі).

Структура слоўніка

Слоўнік пабудаваны паводле алфавітна-гнездавога прынцыпа. Паводле алфавіта размешчаны карані слоў, але ў якасці загалоўка прыводзіцца поўная словаформа, пры гэтым канчатак адначасова ўказвае на граматычную катэгорыю кораня (што важна ведаць для правільнага словаўтварэння). Напрыклад, корань jun- прыведзены ў форме jun/a (“малады”, прыметнікавы корань), а корань far- - у выглядзе far/i (“рабіць”, дзеяслоўны корань). Усе суфіксальныя, прэфіксальныя вытворныя, а таксама складаныя словы, прыведзены ў артыкуле, які адпавядае асноўнаму караню словаформы, у сувязі з чым, карыстанне слоўнікам патрабуе пэўнага спрыта. Напрыклад, слова maljuna (стары) неабходна шукаць у артыкуле jun/a, а слова sakfajfilo (дуда, якое складаецца з чатырох элементаў sak-, fajf-, -il- і -o)-у артыкуле fajf/i (свісцець).

У слоўніку выкарыстоўваюцца шматлікія скарачэнні, нават такія, якія рэдка сустракаюцца ў звычайных тэкстах на эсперанта (напрыклад, k - скарачэнне для злучнікаkaj, і). Для пазначэння належнасці слова да вузкаспецыялізаванай лексікі выкарыстоўваецца набор вінетак (малюнкаў), напрыклад, выява сэрца (♥) пазначае належнасць да анатоміі і/ці гісталогіі, а выява белага чатырохвугольніка (₳) - да фізікі. Да многіх (але не да ўсіх) слоў прыведзены сінонімы, гіпонімы і гіперонімы (хаця гэта не з’яўляецца асноўнай задачай слоўніка; гэтыя адсылкі прыводзяцца, хучэй, дзяля таго, каб чытач мог параўнаць значэнні блізкіх паняццяў і лепей зразумець дадзенае слова). Дадзеныя па этымалогіі слоў не прыводзяцца. Разам з назвамі жывёл, раслін і анатамічных стуктур прыводзяцца іх лацінскія тэрміналагічныя эквіваленты.

У слоўніку прыводзяцца шматлікія прыклады выкарыстання слоў, ці напісаныя стваральнікамі слоўніка (часта дадзеныя прыклады дадаюць ці пашыраюць само тлумачэнне), ці ўзятыя з твораў аўтарытэтных аўтараў на эсперанта (пры гэтым аўтарства скарочана азначаецца пасля цытаты, але сама крыніца цытаты не прыводзіцца; значная частка з прыведзеных цытат належыць Заменгофу). Пры асобных каранях (у загалоўках артыкулаў) абавязкова азначаецца, ці належыць дадзены корань да Універсальнага слоўніка (частка Асноў эсперанта) ці да аднаго з Афіцыйных Дадаткаў да Базавага Слоўніка (тым самым пакзваецца “афіцыйнасць” каранёў).

Крытыка

Паколькі PIV з’яўляецца папулярным і ўспрымаецца большасцю эсперантыстаў як “нарміруючы” слоўнік, PIV і яго наступныя выданні наднаразова падвяргаліся крытыке. Шматлікія крытычныя заўвагі магчыма звесці да наступных некалькіх груп:

Нягледзячы на шматлікія заўвагі (з кожным новыя выданнем іх робіцца ўсё менш), PIV з’яўляецца найбольш аўтарытэтным слоўнікам эсперанта.

PIV у эсперанта-фальклёры

З’яўляючыся значным фенаменам эсперанта-грамадства, PIV часта згадваецца ў рознага кшталту шутках і каламбурах. Звычайна, ў іх адлюстроўваецца вялічыня слоўніка (вялікая вага) і тая залішняя складанасць, якую ён прыўносіць у эсперанта, якая першапачаткова планавалася як простая мова. Напрыклад, у адным з нумароў сецявога карыкатурнага часопіса “Vola Püg” (ужо не выдаецца) меўся малюнак, названы “Развіццё мовы, ці Як памерці дурной смерцю” (на ім быў намаляваны чалавек, які цягнецца наверх, каб зняць з полкі падобны да цагліны PIV, які пагражае ўпасці яму на галаву). У невялікім тэатральным фарсе, які азаглаўлены “Як мага болей беражыся кітаезнаўцаў!”[9] маецца наступны пасаж: “… а толькі што выйшла другое выданне PUV: Plena Utila Verbaro (Поўны карысны збор дзеясловаў), які ўтрымлівае табліцы спражэнняў для больш чым 6000 эсперантскіх дзеясловаў”[10]. Вядомы таксама каламбур, калі на пытанне “Ĉu vi estas jam plena?” (“Ты ўжо сыты (літар. поўны)?”, пытанне задаецца пасля прыёма ежы) даецца адказ: “Jes, kaj ankaŭ ilustrita!” (“Так, і нават праілюстраваны!”).

У эсперанта маюцца розныя вытворныя ад слова PIV, напрімер PIVemulo (чалавек, які прытрымліваецца норм PIV, ведае яго словы і г. д.)[11], PIVa nePIVa vorto (адпаведна, слова, якое ўваходзіць ці не ўваходзіць у PIV).

Зноскі

  1. Гісторыя PIV (з прадмовы да PIV2002, стар 5)
  2. Газета “Heroldo de Esperanto”, 1967, №2, стар. 3
  3. Напрыклад, “Esperanta Bildvortaro” Р. Айхгальца: Eihholz R. Ілюстраваны слоўнік эсперанта = Esperanta Bildvortaro. — першае. — Bailieboro (Канада): “Esperanto Press”, 1988. — 880 с. — ISBN 0-919186-32-7.
  4. Гл. http://reta-vortaro.de/revo/
  5. 1 2 Гісторыя PIV (з прадмовы да PIV2002, стар. 6.
  6. З прадмовы да PIV2002, стар. 21
  7. Інфармацыя аб NPIV у сецявым каталаге UEA
  8. La reta PIV: revo fariĝis realo(эсп.) . La Ondo de Esperanto, 2012, №5. sezonoj.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 29 сакавіка 2014.
  9. Арыгінал даступны тут: Sonja Kisa: “Gardu vin kontrau ĉinologoj!”(недаступная спасылка)
  10. Трэба адзначыць, што ў эсперанта ўсе дзеясловы спрагаюцца аднолькава, пагэтаму, нават тэарэтычнае існаванне падобнага “дапаможніка” кожнам эсперантысту ўяўляецца як мага больш абсурдным
  11. Л. Н. Мясников. НЕКОТОРЫЕ ВОПРОСЫ ФРАЗЕОЛОГИИ ЭСПЕРАНТО

Крыніцы і спасылкі

Аб слоўніку

Слоўнікавы склад

Крытыка

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Слоўнікі паводле моў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Літаратура на эсперанта