wd wp Пошук:

Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца»

Не блытаць з Дыстанцыйны ўніверсітэт «UNITELMA Сапіенца».

Франчэска Бараміні. Царква Сант-Іва-ала-Сапиенца

Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца (італ.: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — універсітэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозненне ад тэалагічнай школы пры папскім двары (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей свецкіх.

Пасля разграблення Рыма імперцамі Леў X аб’яднаў абодва ўніверсітэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэння Рымскага ўніверсітэта дагэтуль. Жамчужынай універсітэцкага гарадка з’яўляецца барочная царква Сант-Іва ала Сапіенца з мудрагелістым спіралепадобным завяршэннем у выглядзе штопара ці барановага рога — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.

У наш час лік студэнтаў Рымскага ўніверсітэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:

Сярод выпускнікоў Універсітэта — урач і педагог Марыя Мантэсоры, пісьменнік Габрыэле д’Анунцыа, кінарэжысёр Бернарда Берталучы, астраном Вінчэнца Чэрулі, семіёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапеса

Зноскі

  1. http://ustat.miur.it/dati/didattica/italia/atenei-statali/sapienza

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1303 годзе
Катэгорыя·Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных