wd wp Пошук:

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (ням.: Österreichische Nationalbibliothek) — найбуйнейшая бібліятэка ў Аўстрыі. Размешчана ў палацы Гофбург, Вена.

Гісторыя

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка бярэ свой пачатак з сярэднявечнай імператарскай бібліятэкі. Герцаг Альбрэхт III (1349—1395) пачаў збіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. Усё гэта ён захоўваў у капліцы Гофбурга. Імператар Фрыдрых III (1415—1493) дапоўніў калекцыю, папрывозячы ў сталіцу некаторыя каштоўныя кнігі. Пасля яго вялікі ўклад у развіццё бібліятэкі зрабіў імператар Максіміліян I (1459—1519), які стаў уладальнікам пасагу, у ліку якога былі кнігі з Бургундыі, якія ён перавёз у Гофбург. Другая жонка імператара Б’янка Марыя Сфорца ў якасці пасагу прывезла кнігі з Італіі.

Пасля смерці Максіміліяна кнігі захоўваліся ў Інсбруку. Тым часам бібліятэка папоўнілася навуковымі працамі аўстрыйскіх вучоных, глобусамі, картамі і атласамі, а фонды значна павялічаны, дзякуючы ахвяраванням з асабістых калекцый багатых грамадзян. Да 1575 года калекцыя ўжо налічвала 9 тыс. экзэмпляраў, і для даглядання за ёй быў наняты першы бібліятэкар.

З 1624 года па распараджэнні Фердынанда II дзяржаўная казна стала рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэнне бібліятэкі.

Інтэр’еры бібліятэкі

У 1722 годзе Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак у Гофбургу для імператарскай бібліятэкі. Калекцыя працягвала пашырацца — прынц Яўгеній Савойскі арганізаваў збор сродкаў, дзякуючы якім атрымалася набыць каля 15 тыс. тамоў у Францыі і Італіі. У гэта ж час была арганізавана картатэка.

Пасля абвяшчэння Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 годзе, бібліятэка была пераназвана ў Аўстрыйскую нацыянальную бібліятэку.

Калекцыі

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка размяшчаецца ў памяшканнях палаца Гофбург, былой рэзідэнцыі імператарскай сям’і Габсбургаў. Тут захоўваюцца экзэмпляры ўсіх аўстрыйскіх выданняў, працы аўстрыйскіх аўтараў, выдадзеных за мяжой, а таксама творы пра Аўстрыю. У калекцыях захоўваецца больш 7,5 млн экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, найстаражытнейшы з якіх датаваны XV-м стагоддзем да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс 6-га стагоддзя), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плакаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнер і Штраус.

Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул.

Зноскі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Österreichische Nationalbibliothek - Statistical Data(англ.)  (недаступная спасылка) (31 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2010. Праверана 28 ліпеня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Культура Вены
Катэгорыя·Славутасці Вены
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Бібліятэкі Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта