wd wp Пошук:

Шавельскі павет

Шавельскі павет (руск.: Шавельский уезд, літ.: Šiaulių apskritis) — адміністрацыйная адзінка Ковенскай губерні, якая існавала ў 1795 — 1920 гадах. Павятовы горад — Шаўлі.

Гісторыя

Павет утвораны ў 1795 годзе ў складзе Віленскай губерні пасля трэці падзелу Рэчы Паспалітай. У 1842 годзе павет увайшоў у склад навастворанай Ковенскай губерні.

Насельніцтва

Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 237 934 чалавек, у тым ліку ў горадзе Шаўлі — 16 128 чал., у беспавятовым горадзе Шадаў — 4474 чал[1]., у мястэчках Жагоры — 8196 чал., Янішкі — 4806 чал., Радзівілішкі — 4389 чал., Куршаны — 3227 чал., Векшні — 3036 жых[2].

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года[3]:

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 19 валасцей[4]:

Зноскі

  1. 1 2 Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года. Ковенская губерния
  2. ЭСБЕ. «Россия» (XXVII, 107). Население городов, посадов и других важнейших населенных мест
  3. Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. Распределение населения по родному языку. Шавельский уезд
  4. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Паветы Віленскай губерні
Шавельскі павет
Паветы Ковенскай губерні
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат