wd wp Пошук:

Шаўляй

Шаўля́й (літ.: Šiauliai (i), жам. Šiaulē, традыцыйная беларускай назва — Шаўлі́) — горад у паўночнай Літве. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс. чалавек (4-ы паводле велічыні горад краіны). З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шаўляйскага павета, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі знаходзілася паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.

Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, то бок увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Да 1795 года Шаўляй уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Вуліца Вільнюская

Ураджэнцы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Шаўляйскага павета
Гарады Літвы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Шаўляй
Раёны Літвы
Населеныя пункты паводле алфавіта