wd wp Пошук:

Радзвілішкіс

Радзвілішкіс (літ.: Radviliškis, традыцыйная беларуская назва — Радзівілішкі) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радзвілішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Насельніцтва складае каля 20 тыс. чалавек. Радзвілішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Крыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад фаміліі Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Пасля чумы 17081710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў.

У 1795 годзе, пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Радзівілішкі трапілі ў склад Расійскай імперыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Лібава — Рамны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дынабург, пасля чаго Радзівілішкі пачалі хутка развівацца.

З 1919 года Радзвілішкіс у складзе Літоўскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымаў статус горада.

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Радзвілішкіскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта