wd wp Пошук:

Віекшней

Віекшне́й (літ.: Viekšniai), традыцыйная беларуская назва — Векшні— горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў складзе Мажэйкейскага раёна Цяльшэйскага павета. Колькасць насельніцтва складае каля 2,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Геаграфія

Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкей. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўляй — Ліепая.

Гісторыя

Вядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні  — цэнтр дэканата). У 1636 заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі С. А. Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года прадаставіў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 пазбаўлены яго соймам. 15 мая 1792 кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі[1].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[1]. Да 1842 года ўваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні[2]. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёл[3]. Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (Лібава (цяпер Ліепая) — Ромны). Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй[2].

У 19181940 гадах знаходзіўся ў складзе Літвы.

У 19401991 гадах у складзе Літоўскай ССР, СССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР[4].

З 1991 года ў складзе Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 Віекшней на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. 1 2 Российская Еврейская Энциклопедия. ВЕКШНЯЙ
  3. Сайт Віекшнейскага староства Архівавана 1 студзеня 2011.
  4. Векшняй (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Мажэйкейскага раёна
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Віекшнейская сянюнія