wd wp Пошук:

Жагарэ

Жага́рэ (літ.: Žagarė; да 1918 — Жаго́ры) — горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў складзе Ёнішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. Жагарэ аддалены ад Ёнішкіса на 26 км і знаходзіцца на мяжы з Латвіяй.

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1633 года. У гэты час усё наваколле належала да велікакняжацкіх уладанняў Шавельскай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай паселішча трапіла ў склад Расійскай імперыі. Расійская царыца Кацярына ІІ падарыла Жагоры свайму фаварыту Платону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусветнай вайны, пасля якой горад трапіў у склад Літвы. Хутка пасля гэтага, у 1924 годзе, Жагарэ атрымаў статус горада.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Зубавы
Катэгорыя·Населеныя пункты Ёнішкіскага раёна
Катэгорыя·Жагарская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Род Нарышкіных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта