wd wp Пошук:

Фізіка-геаграфічная краіна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краіна. Фізіка-геаграфічная краіна (прыродная краіна) — частка мацярыка, якая характарызуецца на вялікім сваім працягу адзінствам геаструктуры або заканамерным спалучэннем яе структурных элементаў, пераважнай тэндэнцыяй апошніх рухаў зямной кары і агульнасцю ці аднастайнасцю макрарэльефу[1]. Можа знаходзіцца адразу ў некалькіх геаграфічных паясах са сваёй сістэмай занальнасці. Фізіка-геаграфічная краіна адносіцца да вышэйшай азанальнай адзінцы фізіка-геаграфічнага раянавання сушы.

Ніжэйшай таксанаметрычнай ступенню з’яўляецца Фізіка-геаграфічная вобласць.

Спіс фізіка-геаграфічных краін

Цыркумпалярны субкантынент Арктыкі

ЕЎРАЗІЯ

Паўночная і Сярэдняя Еўропа

Усходняя Еўропа

Міжземнамор’е

Пярэднеазіяцкія нагор’і

Паўднёва-заходняя Азія

Цэнтральная Азія

Усходняя Азія

Паўночная Азія

Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія

ПАЎНОЧНАЯ АМЕРЫКА

Пазакардыльерскі Усход

Кардыльерскі Захад

Цэнтральная Амерыка

ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА

Пазаандыйскі Усход

Анды

АФРЫКА

Паўночная Афрыка

Цэнтральная Афрыка

Усходняя Афрыка

Паўднёвая Афрыка

АЎСТРАЛІЯ

Заходняя Аўстралія

Усход Аўстраліі

АКІЯНІЯ

Меланезія і Новая Зеландыя

Мікранезія і Палінезія

АНТАРКТЫДА

Зноскі

  1. Страна физико-географическая // Большая советская энциклопедия / Гл. редактор А. М. Прохоров. — 3-е издание. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1976. — Т. 25.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфічныя аб’екты, зоны і тэрыторыі
Катэгорыя·Фізічная геаграфія