wd wp Пошук:

Туранская нізіна

Тура́нская нізіна, Туранская раўніна — раўнінная частка тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Паўднёвага Казахстана.

Нізіна размешчана на тэрыторыі Казахстана, Туркменіі і Узбекістана. Асноўная частка Туранскай нізіны адпавядае Туранскай пліце. На поўдні абмежавана плато Капетдаг і адгор’ямі Парапаміза, на захадзе берагам Каспійскага мора, на паўночным захадзе — паўднёвымі і ўсходнімі схіламі Мугаджараў, на паўночным усходзе — Казахскім драбнасопачнікам, на ўсходзе — адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая. Тэрыторыя раўніны пераважна занятая пустыняміКаракумы, Кызылкум і інш. Вышыні да 300 м, каля ўзбярэжжа Каспійскага мора на 32 м ніжэй узроўню мора (упадзіна Карагіе — на 132 м).

Рэльефу характэрна чаргаванне нізін і раўнін са сталовымі плато.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геаграфія Узбекістана
Катэгорыя·Геаграфія Туркменістана
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раўніны Казахстана
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта