wd wp Пошук:

Японскія астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал.

Геаграфія

Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з’яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).

Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.

На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.

Спіс астравоў

Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:

НазваПлошча, км²Геаграфічныя каардынаты
Хонсю227 962,5936°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.HGЯO
Садо855,2638°02′23″ пн. ш. 138°22′47″ у. д.HGЯO
Хакайда83 50043°04′ пн. ш. 141°54′ у. д.HGЯO
Сікоку18 803,6833°45′ пн. ш. 133°30′ у. д.HGЯO
Кюсю35 64033°00′ пн. ш. 131°00′ у. д.HGЯO
Цусіма696,334°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.HGЯO
Ікі138,533°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO
Рукю4 642,1126°30′ пн. ш. 128°00′ у. д.HGЯO
Ідзу¹303,3934°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.HGЯO
Агасавара¹7327°10′ пн. ш. 142°12′ у. д.HGЯO
Кадзан¹3024°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO
Окі346,136°09′ пн. ш. 133°10′ у. д.HGЯO
Хекура0,5537°51′00″ пн. ш. 136°55′04″ у. д.HGЯO
Рэбун8045°21′ пн. ш. 141°01′ у. д.HGЯO
Рысіры182,1145°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.HGЯO
Акусіры142,9742°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.HGЯO
Ягісіры5,3444°26′ пн. ш. 141°24′ у. д.HGЯO
Тэўры5,544°25′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO

¹Часам аб’ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо

Насельніцтва

Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з’яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архіпелагі
Катэгорыя·Астравы Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Азіі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна