wd wp Пошук:

Крымскія горы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Крымскія горы (укр.: Кримські гори, крымскатат.: Qırım dağları, Къырым дагълары) — горная сістэма, размешчаная на поўдні Крымскага паўвострава.

Прырода

Крымскія горы працягваюцца з захаду на ўсход на 145 км, з поўначы на поўдзень на 40-50 км. Складаюцца з трох паралельных град: асноўнай — Галоўны хрыбет (Яйла) з максімальнай абсалютнай адзнакай 1545 м (г. Раман-Кош), сярэдзіннай — выш. да 500-750 м, паўночнай — выш. да 350 м.

Горы ўтвораны структурамі мезазойскага ўзросту, складзены пераважна з гліністых сланцаў, перакрытых вапнякамі. Канчаткова Крымскія горы сфарміраваліся ў альпійскую складкавасць. Галоўная града мае стромкія схілы, глыбока парэзаныя рэчкамі, ручаямі і часовымі вадацёкамі. Вяршыня грады — «яйла» (на крымска-татарскай мове — летняя паша; пл. каля 320 км²), спадзістахвалістая з разнастайнымі формамі карставага рэльефу — варонкамі, сподкамі, далінамі, праваламі, пячорамі. Паўднёвы схіл стромкі, разбіты апоўзнямі на буйныя блокі. На ўзбярэжжы (Паўднёвы бераг Крыма) выяўлены марскія тэрасы, ёсць старажытныя вулканічныя ўтварэнні (Мядзведзь-гара, Карадаг). Сярэдзінная і паўночныя грады з’яўляюцца куэстамі, маюць слабы нахіл на поўнач і стромкія схілы на поўдні. Ёсць радовішчы будаўнічых матэрыялаў (вапнякі, жвір, туф, дыябаз), паўкаштоўных камянёў і інш. Мінеральныя крыніцы.

Клімат Крымскіх гор умераны на большай частцы тэрыторыі, субтрапічны міжземнаморскі на паўднёвым схіле Галоўнай грады і ўзбярэжжы. Галоўная града перашкаджае пранікненню ўмераных паветраных мас на поўдзень, а субтрапічных — на поўнач. У раёнах з умераным кліматам сярэдняя тэмпература студзеня каля -2, -4°С, у ліпені каля 24°С, у гарах каля 16°С. Гадавая колькасць ападкаў каля 600 мм, выпадаюць пераважна летам. Устойлівае снегавое покрыва ўтвараецца зімой толькі ў гарах. У зоне субтрапічнага клімату ў студзені каля 4°С, у ліпені каля 24°С, ападкаў ад 600 мм на ўзбярэжжы да 1200 мм у гарах, выпадаюць пераважна зімой.

Рэчкі невялікія, летам большасць перасыхае, маюць пераважна грунтавое жыўленне, паводкавы рэжым. Бываюць селі.

Расліннасць, глебы і жывёльны свет падпарадкаваны вышыннай пояснасці. На паўднёвых схілах Галоўнай грады да вышыні 300 м — зона ксерафітных ядлоўцава-дубовых нізкіх лясоў з вечназялёных і лістападных хмызнякоў на чырвона-бурых і карычневых глебах. Вышэй дубовыя і букавыя лясы з эндэмічнымі відамі хвой. Пад шыракаліста-хваёвымі лясамі фарміруюцца горна-лясныя бурыя глебы. На паверхні вяршынь Галоўнай грады горныя лугі, лугавыя стэпы з ядлоўцавым сланікам, купы дрэў і хмызнякоў на горна-лугавых чарназёмападобных глебах. Паўночны схіл Галоўнай грады, сярэдзінная і паўночныя грады маюць падобную вышынную пояснасць, аднак адсутнічаюць эндэмічныя субтрапічныя віды. Каля падножжа гор развіты лесастэпавыя ландшафты на горных чарназёмах. У фаўне горна-лясной зоны — высакародны алень, казуля, каменная куніца, кажан, барсук, шматлікія віды птушак і інш.

Турызм

На схілах Галоўнай грады — Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Ялцінскі і Карадагскі запаведнікі, Нікіцкі батанічны сад, унікальныя помнікі прыроды: Вялікі каньён Крыма, цясніна Уч-Кош, вадаспады Учан-Су, Яўзлар, Джур-Джур і інш.

Крымскія горы — адзін з папулярных раёнаў турызму і альпінізму.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Крымскія горы
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горы Украіны
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя сістэмы Еўропы