wd wp Пошук:

Алтынтаг

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Алтынта́г (Алтыншань); кіт.: 阿尔金山, уйг. ئالتۇن تاغ — «залатыя горы») — горны хрыбет у Цэнтральнай Азіі, паўночна-заходняе адгор’е горнай сістэмы Куньлунь. Размяшчаецца на захадзе Кітая, фарміруе натуральную мяжу Тыбецкага плато з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам і пустынь Гобі. Хрыбет праходзіць на поўдзень ад Лоб-Нора і Дуньхуана, аддзяляючы Тарымскую ўпадзіну з поўначы ад Цайдамскай катлавіны з поўдня.

Даўжыня хрыбта складае каля 800 км. Паўднёва-заходняя частка Алтынтага — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, максімальныя вышыня да 6161 м; паўночна-ўсходняя — кароткія масівы вышынёй больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная вышыня да 3000—3500 м.

Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны.

Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Найбольшая р. Чэрчэн(руск.) бел. з прытокамі. На перадгор’ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі.

Жывёлыны свет: дзікі як, антылопы, кукуяманы і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Горныя хрыбты Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Няслушныя пазіцыйныя карты