wd wp Пошук:

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995  — другі па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд другой паловы 1995-га года. У сувязі з пераходам на сістэму правядзення чэмпіянатаў “вясна—восень” турнір праходзіў у адзін круг. Першапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд, але яшчэ перад пачаткам сезону спыніла існаванне каманда «Сантанас» з Самахвалавіч, у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. Перамогу і адзіную пуцёўку ў Першую лігу атрымаў клуб «Нафтан-Дэвон» з Наваполацка.

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Нафтан-Дэвон (Наваполацк) 14 10 2 2 29  14 +15 32 Выхад у Першую лігу
2 Камунальнік (Пінск) 14 9 2 3 22  13 +9 29Стыкавыя матчы
3 Фамальгаўт (Барысаў) 14 8 4 2 24  13 +11 28
4 Кардан-Флаерс (Гродна) 14 8 3 3 28  18 +10 27
5 КПФ (Слонім) 14 7 5 2 25  15 +10 26
6 Брэстбытхім (Брэст) 14 8 1 5 19  14 +5 25
7 Трансмаш (Магілёў) 14 6 4 4 20  16 +4 22
8 Хімік (Светлагорск) 14 5 2 7 19  17 +2 17
9 Гомель 14 5 2 7 19  17 +2 17
10 Лакаматыў (Віцебск) 14 5 1 8 10  15 5 16
11 Тарпеда (Жодзіна) 14 3 6 5 13  15 2 15
12 Дынама-Юні (Мінск) 14 4 2 8 12  22 10 14
13 Будаўнік (Старыя Дарогі) 14 3 3 8 12  26 14 12
14 Кімавец (Віцебск) 14 2 3 9 9  28 19 9
15 Хімвалакно (Гродна) 14 0 4 10 7  25 18 4 Вылет у Трэцюю лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Стыкавыя матчы

Згодна з рэгламентам, другая каманда Другой лігі (пінскі «Камунальнік») сустракалася за месца ў Першай лізе з перадапошняй камандай Першай лігі (бабруйскі «Шыннік»).

«Шыннік» захаваў месца ў Першай лізе, «Камунальнік» вярнуўся ў Другую лігу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·1995 год у футболе
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі