wd wp Пошук:

Леанід Леанідавіч Лагун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лагун. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Леанід Леанідавіч Лагун (нар. 22 чэрвеня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Ранняя кар’ера

Выхаванец мінскага «Тарпеда», прафесійную кар’еру пачаў у «Змене». У 1996 годзе перайшоў у іншы сталічны клуб — «Зорку».

БАТЭ

У 1997 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Дэбютаваў за клуб 31 мая ў матчы Першай лігі супраць віцебскага «Лакаматыва»[2]. Сезон 2000 стаў самым паспяховым для Лагуна — 11 забітых галоў у 28 матчах.

Расія

У 2001 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У першым сезоне Лагун прыняў удзел у 3 матчах, у другім — 1 (абодва разы клуб займаў 4-е месца ў чэмпіянаце). У 2003 годзе Леанід гуляў за «Том» і дапамог камандзе ўзяць бронзавыя ўзнагароды Першага дывізіёна. Наступны сезон правёў у клубе «СКА-Энергія».

Завяршэнне кар’еры

Адзін матч у 2005 годзе правёў за салігорскі «Шахцёр». У наступным годзе 11 матчаў абараняў колеры бранскага «Дынама». Кар’еру завяршыў, згуляўшы адзіны матч за «Віцебск» у 2007 годзе. У 2009 годзе ў якасці аматара гуляў у Другой лізе за «Рудзенск».

Трэнерская кар’ера

У 2011—2012 гадах узначальваў клуб «Рудзенск», які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам клуба «Нёман-Агра» са Стоўбцаў[3], пакінуў пасаду ў ліпені таго ж года[4].

У чэрвені 2018 года ўзначаліў мінскае «Тарпеда»[5], аднак ужо ў жніўні таго ж года кантракт трэнера з тарпедаўцамі быў разарваны[6].

У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам «Слоніма-2017»[7]. Заставаўся на пасадзе да канца 2020 года.

У маі 2022 года ўзначаліў рагачоўскі «Макслайн»[8], аднак ужо ў ліпені таго ж года падаў у адстаўку[9].

Дасягненні

Зноскі

  1. Leanid Lahun // FBref.com
  2. Лакаматыў Вт 0:1 БАТЭ Архівавана 8 жніўня 2016.
  3. Первая лига. Календарь. Теперь “Энергетик”
  4. Михаил Маковский возглавил “Неман-Агро”
  5. Минское «Торпедо» уволило Кабельского. Лагун возглавил команду
  6. Минское “Торпедо” сообщило о расторжении контракта с Леонидом Лагуном
  7. Леонид Лагун возглавил “Слоним-2017”
  8. Леонид Лагун возглавил “Макслайн”
  9. Леонид Лагун ушел в отставку с поста главного тренера “Макслайна”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудзенск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Макслайн Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нёман-Агра Стоўбцы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рудзенск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Бранск
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА-Хабараўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск