wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Радзькоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзькоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Радзькоў (нар. 26 жніўня 1985, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2013). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага футбола, хутка апынуўся ў барысаўскім БАТЭ, дзе спачатку гуляў за дубль, потым стаў іграком асновы. У 2007 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у падмаскоўныя «Хімкі». Праз год вярнуўся ў барысаўскі клуб.

У верасні 2013 года быў аддадзены ў арэнду грозненскаму «Цераку»[4].

Па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў БАТЭ і ў снежні 2013 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з турэцкім клубам «Генчлербірлігі»[5]. Далучыўся да новага клуба ў студзені 2014 года. У першай палове 2014 года згуляў за каманду 5 матчаў, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе. Пазней увогуле выбыў з-за траўмы. Так і не здолеўшы аднавіцца пасля пашкоджання, у 2015 годзе пакінуў «Генчлербірлігі» і пачаў займацца агенцкай дзейнасцю[6]. У чэрвені 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2006—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

У лютым 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці трэнера юнацкай каманды[8], а пазней стаў працаваць і ў асноўнай камандзе. У верасні 2019 года ўвайшоў таксама ў трэнерскі штаб Сяргея Яромкі ў моладзевай зборнай Беларусі[9].

Пакінуў «Энергетык-БДУ» ў снежні 2019 года[10]. Сярод новых меркаваных месцаў працы называліся брэсцкі «Рух» і магілёўскі «Дняпро», аднак у выніку ў студзені 2020 года спецыяліст вярнуўся ў сталічны клуб[11]. У ліпені 2020 года зноў пакінуў «Энергетык-БДУ»[12].

У кастрычніку 2020 года стаў трэнерам у барысаўскім БАТЭ[13]. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2020 года[14], а ў студзені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Іслачы»[15]. Вывеў «Іслач» у фінал Кубка Беларусі 2020/21, у чэмпіянаце Беларусі 2021 каманда заняла 10-е месца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[16].

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Radkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Radkov // FBref.com
  3. ARTEM RADKOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Артем Радьков отдан в аренду в “Терек”
  5. Контракт Радькова с «Генчлерберлиги» рассчитан на 2,5 года(недаступная спасылка)
  6. Футбол. Артем Радьков стал футбольным агентом
  7. Артем Радьков официально объявил о завершении карьеры
  8. Анатолий Юревич и Белявский вошли в тренерский штаб «Звезды-БГУ», Родненок и Радьков возглавили юношеские команды
  9. Радьков, Павлюкович и Паречин вошли в тренерский штаб Яромко в молодежной сборной Беларуси
  10. Артем Радьков ушел из “Энергетика-БГУ”
  11. Радьков вернулся в тренерский штаб “Энергетика-БГУ”
  12. Источник: Радьков покинул “Энергетик-БГУ” и приступил к работе в “Шахтере”
  13. Радьков вошел в тренерский штаб БАТЭ
  14. Жуковский официально возглавил БАТЭ. Радьков покинул клуб
  15. Артем Радьков возглавил “Ислочь”
  16. “Ислочь” продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Трэнеры ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Генчлербірлігі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы