.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзімір Пяцігорац (нар. 12 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».
Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2010 стаў асноўным брамнікам. Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года перайшоў у «Гарадзею».
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове правёў 7 ліпеня 2013 года супраць «Гомеля», у гэтым матчы прапусціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.
У лютым 2014 года вярнуўся ў «Гарадзею»[3], дзе стаў другім брамнікам пасля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2015 з’явіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспаспяхова[5][6]. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[7], дзе стаў асноўным брамнікам. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[8], аднак у лютым 2018 года вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненне[9]. Сезон 2018 пачынаў у дублі тарпедаўцаў, пазней стаў рэзервовым брамнікам, на полі з’явіўся ў адным матчы.
У сакавіку 2019 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Тарпеда»[10] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11]. У складзе каманды чаргаваўся на полі з Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 года стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[12].
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[13]. Стаў асноўным брамнікам каманды, разам з ёй выйшаў у Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[14]. У першай палове 2021 года быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасля Канстанціна Рудзянка.
У ліпені 2021 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[15]. У складзе каманды чаргаваўся з Данілай Сокалам, разам з «Арсеналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[16], пасля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[17].
У 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.