wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Гаршкоў

Сярге́й Гео́ргіевіч Гаршко́ў (13 (26) лютага 1910, г. Камянец-Падольскі, Падольская губерня, Расійская імперыя13 мая 1988, Масква) — савецкі военачальнік, флатаводзец, стваральнік савецкага ракетна-ядзернага флоту, Адмірал Флоту Савецкага Саюза. Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР (19561985). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1965, 1982). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1985) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член ЦК КПСС (19611985). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—11 скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 (26) снежня 1910 ў горадзе Камянец-Падольскі ў сям’і настаўнікаў.

З 1912 па 1926 год жыў і вучыўся ў Каломне. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага універсітэта. У 1927 годзе пакідае універсітэт.

З кастрычніка 1927 — на ваеннай службе. Скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе ў 1931 годзе. Пачаў службу на Марскіх сілах Чорнага і Азоўскага мораў: з лістапада 1931 года — вахтавы начальнік на эскадранным мінаносцы «Фрунзе», са снежня 1931 года — штурманам гэтага эсмінца. Але ўжо ў сакавіку 1932 года пераведзены на Ціхаакіянскі флот, дзе служыў штурманам на мінным заграджальніке «Томск», з студзеня 1934 года — флагманскі штурман брыгады загароджвання і тралення, з лістапада 1934 года — камандзір вартавога карабля «Бурун», з сакавіка 1937 — камандзір эсмінца «Знішчальны».

У сакавіку 1937 года скончыў курсы камандзіраў караблёў. З кастрычніка 1937 — начальнік штаба, а з мая 1938 — камандзір брыгады эсмінцаў Ціхаакіянскага флоту. На чале брыгады ўдзельнічаў у баях ля возера Хасан.

У чэрвені 1940 года пераведзены назад на Чарнаморскі флот і прызначаны камандзірам брыгады крэйсераў. У красавіку 1941 завочна скончыў Курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.

Вялікая Айчынная вайна

На чале брыгады ўступіў у баявыя дзеянні Чарнаморскага флоту ў Вялікай Айчыннай вайне ў чэрвені 1941 года. Як буйны флоцкі начальнік упершыню вызначыўся пры абароне Адэсы[4] і асабліва ў верасні 1941 года пры высадцы Грыгор’еўскага дэсанту. З кастрычніка 1941 года камандаваў Азоўскай ваеннай флатыліяй[5], на чале якой удзельнічаў у Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі, у Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі, у абарончым этапе бітвы за Каўказ. Пасля расфарміравання флатыліі, з жніўня 1942 года — намеснік камандуючага Наварасійскага абарончага раёна па марской частке — член Ваеннага Савета, удзельнік Наварасійскай абарончай аперацыі. У лістападзе 1942 года часова камандаваў войскамі 47-й арміі, якая абаранялася ў раёне Наварасійска (адзіны выпадак камандавання флоцкім военачальнікам агульнавайсковай арміяй у Вялікай Айчыннай вайне).

У студзені 1943 года была адроджана Азоўская ваенная флатылія і Гаршкоў С. Г. быў ізноў прызначаны яе камандзірам. Пад яго камандаваннем флатылія ў 1943 годзе актыўна садзейнічала савецкім войскам у Данбаскай аперацыі і ў Новарасійска-Таманскай наступательнай аперацыі. Сілы флатыліі правялі серыю дэсантных аперацый на Азоўскім моры: дэсант у касы Вербяной, Таганрожскі дэсант, Марыупальскі дэсант, дэсант у Асіпенка, Цемрукскі дэсант. У ходзе Керчанска-Эльцігенскай дэсантнай аперацыі Азоўская флатылія пад яго камандаваннем высаджвала сілы галоўнага дэсанту пад Керччу і забяспечвала падтрымку з мора савецкіх войскаў на Керчанскім плацдарме.

З красавіка 1944 года — камандзір зноў створанай Дунайскай ваеннай флатыліі. Кіраваў яе дзеяннямі ў Яска-Кішынёўскай, Бялградскай, Апацін-Капашварскай, Будапешцкай аперацыях, умела арганізаваў узаемадзеянне флатыліі з сухапутнымі войскамі. Зноў вызначыўся пры высадцы многіх тактычных і аператыўных дэсантаў (фарсіраванне Днястроўскага лімана, дэсант у Жэбрыяны — Вілкава, дэсант у Кілію Новую, дэсанты ў Радуевацы і Прахава, Гер’енскі дэсант, Апатавацкі дэсант, Вукаварскі дэсант). Аднак у снежні 1944 года нечакана быў зняты з камандавання флатыліяй і прызначаны камандуючым эскадрай Чарнаморскага флоту. Паколькі на Чорным моры да таго часу баявыя дзеянні ўжо некалькі месяцаў як завяршыліся, то адкліканне з ваеннай флатыліі ў тыл было відавочным паніжэннем.

Пасляваенная служба

Пасля Перамогі камандаваў эскадрай яшчэ больш за 3 гадоў. З лістапада 1948 года — начальнік штаба Чарнаморскага флоту, з жніўня 1951 года — камандуючы Чарнаморскім флотам. З ліпеня 1955 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. З 5 студзеня 1956 года па 9 снежня 1985 года — Галоўнакамандуючы ВМФ — намеснік Міністра абароны СССР. Прыхільнік развіцця акіянскага флоту, падводнага флоту, далёкіх баявых паходаў. За амаль 30 гадоў камандавання С. Г. Гаршкова ВМФ СССР цалкам змяніўся і стаў магутным акіянскім флотам. Пастаяннымі сталі працяглыя баявыя службы баявых караблёў у важных раёнах Сусветнага акіяна з фарміраваннем аператыўных эскадраў у Міжземным моры, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах. На флоце з’явіліся караблі і судна новых тыпаў, створаны падводны ядзерны ракетны флот. Вялікае развіццё атрымала ваенна-марская авіяцыя.

Са снежня 1985 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Член УКП(б) з 1942 года. Член ЦК КПСС з 1961 года (кандыдат з 1956 года). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР: Савета Саюза ад Крымскай вобласці (4 скліканне, 1954—1958)[6], Адэскай вобласці (5 скліканне, 1958—1962)[7], Латвійскай ССР (8—11 скліканне, 1970—1989)[8][9][10][11]; Савета Нацыянальнасцяў ад Латвійскай ССР (6—7 скліканне, 1962—1970)[12][13].

Памёр у 1988 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Ганаровы грамадзянін Севастопаля (1974)[14], Уладзівастока (1985)[15], Бэрдзянска (1974), Ейска, Северадзвінска (1978)[16].

Сяргей Георгіевіч служыў перш на эсмінцах і вартавых караблях, скончыў тры ваенна-марскіх навучальных ўстановы, чарнаморац і ціхаакіянец, ён вельмі вырас за гады вайны. У 1941—1942 гадах ён быў актыўным удзельнікам абароны Адэсы і Новарасійска. Паспяховаму ўзаемадзеянню яго караблёў з сухапутнымі войскамі нямала спрыяла тое акалічнасць, што ён валодаў вопытам баявога кіраўніцтва як на моры, так і на сушы. Пазней С. Г. Гаршкоў камандаваў Дунайскай ваеннай флатыліяй, Чарнаморскім флотам, а цяпер, як вядома, камандуе Ваенна-Марскімі Сіламі краіны, намеснік міністра абароны, Адмірал флоту Савецкага Саюза.

[17]

Воінскія званні

Памяць

Сачыненні

Зноскі

  1. Sergei Georgiyevich Gorshkov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Georgiyevich Gorshkov // TracesOfWar
  3. Sergej G. Gorschkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Виталий Орлов. Адмирал Горшков: защитник Одессы и освободитель Измаила // Час Пик, № 37 (541), 18.09.2011.
  5. Горшков Сергей Георгиевич // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия).
  6. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
  7. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
  8. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
  9. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
  10. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
  11. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
  12. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
  13. Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 7-uf склікання
  14. Ганаровыя грамадзяне горада-героя Севастопаля Архіўная копія на Wayback Machine // Афіцыйны сайт адміністрацыі Севастополя.
  15. Ганаровыя грамадзяне Архівавана 25 сакавіка 2013. // Афіцыйны сайт адміністрацыі Уладзівастока.
  16. Рашэнне муніцыпальнага Савета Северадзвінска № 396 ад 26 ліпеня 1978 года
  17. Василевский А. М. Дело всей жизни. / 2-е изд., доп. — М.: Политиздат, 1975. — С. 360-361.
  18. Фрэгат «Адмірал Гаршкоў» адпрацаваў ўзаемадзеянне з карабельнымі верталётамі: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
  19. http://function.mil.ru/news_page/country/more.htm?id=12141202@egNews

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (69):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За ваенныя заслугі 1 ступені (Балгарыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камянцы-Падольскім
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Партызанскай Зоркі 1-й ступені
Катэгорыя·Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Адміралы Флоту Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай стужкі туніскага ордэна Рэспублікі
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Шарнхорста
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Абарона Айчыны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ваенных заслуг 1 ступені (В’етнам)
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Тудара Владзімірэску
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Постаці Каломны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Халхін-Гольскай Перамогі»
Катэгорыя·Камандуючыя Чарнаморскім флотам
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ушакова
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Перамогі над мілітарысцкай Японіяй» (Манголія)
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ваенна-марскога інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Двойчы Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»