wd wp Пошук:

Камянец-Падольскі

Камяне́ц-Падо́льскі (укр.: Кам’янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскага раёна, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краю.

Размешчаны ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25’ паўночнай шыраты, 26° 32’ усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, утвараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-падобную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава размешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.

Сярэдняя гадавая тэмпература ў горадзе +9 °C., а для пор года: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.

Гістарычны агляд

Асноўны артыкул: Гісторыя Камянца-Падольскага Горад заснаваны як крэпасць, якая мела важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысціянскай і мусульманскай культур, скрыжаванні сухапутных і водных шляхоў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагоддзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны татара-манголамі. З другой паловы XIV стагоддзя далучаны да Літвы; з 1430 года — Польскаму Каралеўству, з 1463 года — цэнтр Падольскага ваяводства, пераўтвораны ў крэпасць.

У сярэднія стагоддзі Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па сваім развіцці стаяў у адным шэрагу з такімі гарадамі, як Львоў і Кіеў. У 1672 годзе захоплены Турцыяй, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расійскай імперыі (1795-97 гадах цэнтр Падольскага намесніцтва, у 17971917 гадах — Падольскай губерніі). У 19181921 гадах — галоўны цэнтр фарміравання войскаў і дыслакацыі ваеннага кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 — у складзе Украіны. Маецца нацыянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1918 годзе.

Дэмаграфічны рост насельніцтва

1390 — 2 0001912 — 50 5001986 — 100 000
1570 — 4 5001921 — 26 6001989 — 102 200
1630 — 12 0001926 — 31 0001990 — 103 000
1699 — 1 4001939 — 36 4001991 — 105 000
1840 — 14 7001944 — 11 0002001 — 99 610
1862 — 18 9001959 — 40 3002003 — 99 929
1892 — 36 6621966 — 50 0002004 — 99 540
1893 — 36 9511970 — 57 0002005 — 99 398
1897 — 35 9341976 — 77 0002007 — 100 025
1903 — 40 0001979 — 84 000

Знешнія транспартныя камунікацыі

Патрапіць у горад з Кіева прасцей за ўсё па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — з Цярнопаля спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, не самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях з Цярнопаля пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.

Гасцініцы, харчаванне, транспарт

У горадзе вялікая колькасць маленькіх прыватных гасцініц. Грамадскі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі.

Адукацыя

Турыстычныя выдатнасці

Вежа крэпасці

Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ландшафту каньёна ракі Смотрыч, «Стары горад (Камянец-Падольскі)» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагоддзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаванняў. Магутныя абарончыя ўмацаванні «Старога горада», крэпасць і прыгонны мост, спалучэнне культавых збудаванняў розных рэлігій пакідаюць непаўторнае ўражанне. Улічваючы багатую архітэктурна-гістарычную спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНЕСКА у маі 1994 года было рэкамендавана ўключыць яго кандыдатам у рэестр сусветнай культурнай спадчыны.

Самая вялікая каштоўнасць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтр без украпванняў архітэктуры XX стагоддзя. Галоўная гарадская выдатнасць — старадаўняя крэпасць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагоддзяў, а асноўныя ўмацаванні, — да XVI—XVII стагоддзяў. Абарончыя ўмацаванні ў Камянцы-Падольскім лічацца выдатным узорам лепшых фартыфікацый Усходняй Еўропы.

Таксама варта наведаць Кафедральны касцёл святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагоддзі) і турэцкі мінарэт побач з ім, Францысканскі касцёл (XIV—XVIII стагоддзі), гарадскую Ратушу (XIV—XIX стагоддзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагоддзе). Дзейнічаюць два выставачныя залы, музеі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іаана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтр знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога працякае рака Смотрыч, прыток Днястра. Стары Горад злучаны з цэнтральнай часткай горада Навапланавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі ракі Смотрыч прыцягваюць у Камянец альпіністаў.

Мясцовыя святы і фестывалі

Паштовая марка СССР з выявай Старой крэпасці

Вядомыя камянчане

Літаратура

Спасылкі

Дакументальныя фільмы пра гісторыю станаўлення і развіцця горада

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Камянец-Падольскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара