wd wp Пошук:

Адмірал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Адмірал (значэнні).

Пагон адмірала Рускага Імператарскага Флота
Пагон адмірала ВМФ СССР
Пагон адмірала флота ЗША

Адміра́л (нідэрл.: admiraal, паходзіць з арабскай, Амір аль — уладар (чаго-небудзь), скарачэнне ад араб. أمير البحر‎‎‎ амір аль махры — уладар мора) — воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флатах (сілах).

Гісторыя

У Еўропе ўвайшло ва ўжытак у XII ст., замясціўшы запазычаныя грэчаскія і рымскія тэрміны (наварх, дуумвір, прэфект наваліс і іншыя). Па рэгламенце паруснага флоту адмірал камандаваў кардэбаталіяй (асноўнымі сiламi), віцэ-адмірал (намеснік адмірала) — рэзервам, звычайна размяшчаўся за галоўнымі сіламі (ар’ергард), контр-адмірал (найніжэйшы адміральскі чын) — перадавым атрадам разведкі і аховы (авангардам). У першай чвэрці XVIII стагоддзя былі таксама звання арыр- або рэар-адмірал і шаўтбенахт (захаваліся ў іншых краінах), якія адпавядаюць чыну контр-адмірала.

Адміралы ў Беларусі

Адміралы, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі:

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Табель аб рангах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваенна-марскія званні
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Чыны ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ваенная гісторыя