wd wp Пошук:

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

СССР

Гісторыя воінскіх званняў «адмірал флоту» і «Адмірал Флоту Савецкага Саюза» досыць складаная і заблытаная. У розны час гэтыя званні прыраўноўваліся да розных сухапутных званняў, а з 1962 года суіснавалі адзін з адным (да гэтага меўся толькі адзін флотскі клас вышэй звання «адмірал», які б адпавядаў генерал-палкоўніку).

1940—1945

Пры заснаванні генеральскіх і адміральскіх званняў у 1940 годзе было ўведзена званне «адмірал флоту», якое адпавядала сухапутнаму званню «генерал арміі», аднак, у адрозненне ад гэтага звання, нікому не было прысвоена. Да мая 1944 года, калі адміраламі флоту сталі Народны камісар ВМФ М. Г. Кузняцоў і начальнік Галоўнага штаба ВМФ І. С. Ісакаў, вышэйшым флоцкім званнем фактычна было званне «адмірал».

Такім чынам, суадносіны званняў вышэйшага каманднага складу ў арміі і на флоце ў 1940-1945 гадах было такое:

1945—1955

Пасля таго, як званне «адмірал флоту» ў маі 1945 года было прыраўнавана да звання Маршала Савецкага Саюза, склалася такая сітуацыя, што на флоце ніякое званне не адпавядала генералу арміі, гэта значыць, што два вышэйшых флоцкіх звання падзялялі ўжо не адну, а дзве (ці тры, з улікам галоўных маршалаў) прыступкі.

1955—1962

3 сакавіка 1955 года было ўведзена воінскае званне «Адмірал Флоту Савецкага Саюза» ; тады ж асобам, якім яно было прысвоена, было пазначана насіць Маршальскую Зорку. Фактычна гэта было перайменаваннем ужо існуючага звання «адмірал флоту», так як новае званне было прысвоена тым ваеначальнікам, якія мелі старое — М. Г. Кузняцову і І. С. Ісакаву.

1962—1992

У 1962 годзе званне «адмірал флоту» было адноўлена:

Званне «адмірал флоту» прысвойвалася неаднаразова. Усяго (не лічачы М. Г. Кузняцова і І. С. Ісакава) гэта званне насілі 10 военачальнікаў.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ваенна-марскія званні
Катэгорыя·Ваенная гісторыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара