wd wp Пошук:

Бэрдзянск

Бярдзянск[1] ці Бэрдзянск[2] (з 1939 па 1958 — Асіпенка) — горад у Запарожскай вобласці Украіны. Порт на беразе Азоўскага мора, чыгуначная станцыя. 114 тыс. жыхароў (2016). Заводы: сельскагаспадарчага машынабудавання, кабельны, дарожных машын, нафтаперапрацоўчы і інш. Абутковая, швейная і харчовая прамысловасць. Педагагічны ўніверсітэт; тэхнікумы: машынабудаўнічы, вінаградарства і вінаробства; медыцынскае вучылішча. Мастацкі і краязнаўчы музеі.

За 5 км ад горада размешчаны гразевы прыморскі курорт.

У горадзе дзейнічае Бэрдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. — карта Запарожскай вобласці
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Курорты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Запарожскай вобласці