wd wp Пошук:

Паўночны флот ВМФ Расіі

Пункты базавання Паўночнага флоту

Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.

Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.

На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.

Склад

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Паўночны флот
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенна-марскія сілы Расіі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга