wd wp Пошук:

Чэмпіянат Кітая па снукеры 2016

Чэмпіянат Кітая 2016 (англ.: China Championship 2016, таксама вядомы як Evergrande China Championship 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 1 па 5 лістапада 2016 года ў Гуанчжоу, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам чэмпіянату Кітая. Кампанія Evergrande упершыню спансавала гэтае спаборніцтва. Прызавы фонд турніру склаў £650,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Марка Уільямса (6:4), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (6:2), Марка Алена ў паўфінальным матчы (9:3) і другога нумара сусветнага рэйтынгу Сцюарта Бінэма ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой першы прафесійны тытул пасля перамогі на International Championship у лістападзе 2015 года.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд новага кітайскага турніру склаў £650,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £200,000, стаўшы найбуйнейшым першым прызам у гісторыі снукерных турніраў, якія праходзілі па-за тэрыторыяй Вялікабрытаніі, а таксама перасягнуўшы прызавыя пераможцаў усіх турніраў сезона, апроч чэмпіянату свету і Мастэрс.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £200000
Фіналіст £100000
Паўфіналісты £50000
Чвэрцьфіналісты £30000
1/8 фіналу £15000
Найвышэйшы брэйк £10000
Агульны прызавы фонд£650000

Удзельнікі

Асноўны артыкул: Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2016/2017 і Аднагадовы снукерны рэйтынг у сезоне 2016/2017

На чэмпіянат Кітая 2016 года былі запрошаны топ-10 снукерыстаў сусветнага рэйтынгу, 4 снукерысты, якія мелі найвышэйшы аднагадовы рэйтынг (які вёўся з пачатку сезона), але не ўваходзілі ў топ-10 сусветнага рэйтынгу, а таксама два снукерысты, якія атрымалі спецыяльнае запрашэнне ад Кітайскай асацыяцыі більярда і снукера (CBSA).

Пасеў гульцоў на спаборніцтва быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 26 верасня 2016 года (пасля Шанхай Мастэрс 2016 года). Такім чынам, напрыклад, Джо Пэры, які займаў дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу перад турнірам, кваліфікаваўся на яго толькі паводле вынікаў аднагадовага рэйтынгу, бо пасля Шанхай Мастэрс займаў адзінаццатае месца ў афіцыйным рэйтынгу.

Роні О’Саліван, які займаў дзявятае месца ў рэйтынгу і атрымаў права на ўдзел у чэмпіянаце Кітая, адмовіўся ад удзелу. Такім чынам, замест яго на турнір патрапіў Марк Уільямс, які займаў 13-ы нумар у рэйтынгу пасля Шанхай Мастэрс, бо Джо Пэры, які знаходзіўся на адзінаццатым месцы, ужо кваліфікаваўся на турнір праз аднагадовы рэйтынг, а Марка Фу, які займаў дванаццатае месца, атрымаў запрашэнне ад CBSA.

З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-16 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, двое (без уліку Роні О’Салівана) не патрапілі на чэмпіянат Кітая — Бары Хокінс (14-ы ў сусветным рэйтынгу) і Кайрэн Уілсан (15-ы). З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Рыкі Уолдэн (17-ы), Энтані Мак-Гіл (18-ы) і Майкл Холт (22-і).

Самым узроставым удзельнікам чэмпіянату Кітая 2016 стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.

Кваліфікаваўся паводле сусветнага рэйтынгу
Кваліфікаваўся паводле аднагадовага рэйтынгу
Адмовіўся ад удзелу
ПРГулецСусветны рэйтынгАднагадовы рэйтынгДНДэбют
11 Марк Сэлбі6906506077519.06.19832016
22 Сцюарт Бінэм5165343477521.05.19762016
35 Шон Мёрфі4473082600010.08.19822016
43 Джад Трамп4091661900020.08.19892016
56 Джон Хігінс4087252275018.05.19752016
64 Дзін Цзюньхуэй3769259150001.04.19872016
77 Ніл Робертсан3595825850011.02.19822016
810 Марк Ален336592972522.02.19862016
917 Рыкі Уолдэн312208940011.11.19822016
8 Роні О'Саліван302333800005.12.19752016
1016 Марк Уільямс2430082225021.03.19752016
1112 Алістэр Картэр22620010515025.07.19792016
1218 Энтані Мак-Гіл1973757352505.02.19912016
139 Джо Пэры2951334105013.08.19742016
1422 Майкл Холт1496833815007.08.19782016
13 Марка ФуЗапрашэнне ад CBSA08.01.19782016
11 Лян ВэньбоЗапрашэнне ад CBSA05.03.19872016

Сетка турніру

  Першы раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 4 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1   Марк Сэлбі 6  
12   Энтані Мак-Гіл 2  
  1   Марк Сэлбі 5  
 
  8   Марк Ален 6  
8   Марк Ален 6
9   Рыкі Уолдэн 4  
  8   Марк Ален 3  
  5   Джон Хігінс 9  
5   Джон Хігінс 6  
10   Марк Уільямс 4  
  5   Джон Хігінс 6
 
  11   Алістэр Картэр 2  
4   Джад Трамп 4
11   Алістэр Картэр 6  
  5   Джон Хігінс 10
  2   Сцюарт Бінэм 7
3   Шон Мёрфі 6  
13   Джо Пэры 4  
  3   Шон Мёрфі 6
 
    Марка Фу 2  
6   Дзін Цзюньхуэй 3
  Марка Фу 6  
  3   Шон Мёрфі 8
  2   Сцюарт Бінэм 9  
7   Ніл Робертсан 5  
14   Майкл Холт 6  
  14   Майкл Холт 5
 
  2   Сцюарт Бінэм 6  
2   Сцюарт Бінэм 6
  Лян Вэньбо 2  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Чжу Ін.
Guangzhou Gymnasium, Гуанчжоу, Кітай. 5 лістапада 2016.
Джон Хігінс (5)
Шатландыя
10:7 Сцюарт Бінэм (2)
Англія
Дзённая сесія: 77:37, 74:17, 72:1, 1:127 (102), 18:112 (112), 49:75 (52), 69:0, 70:58 (58 Бінэм, 65), 14:100 (50)
Вячэрняя сесія: 28:55, 4:98 (98), 81:0 (56), 71:10 (65), 0:84 (84), 134:1 (134), 105:21 (100), 129:8 (101)
134 Найвышэйшы брэйк 112
3 Соценныя брэйкі 2
6 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 15 матчах асноўнай стадыі чэмпіянату Кітая гульцы аформілі 22 соценныя брэйкі. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 110 серый.

Лідарам па колькасці соценных і паўсоценных серый стаў фіналіст спаборніцтва Сцюарт Бінэм з 21 брэйкам за 50 ачкоў, 7 з якіх былі соценнымі. Пераможца турніру Джон Хігінс выканаў 20 паўсоценных серый (5 сэнчуры), а паўфіналісты Шон Мёрфі і Марк Ален — 18 (4) і 12 (5) адпаведна. У паўфінальным матчы супраць Бінэма Мёрфі выканаў найвышэйшы брэйк на спаборніцтве ў 144 балы.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец50+100+50-100Усе брэйкі 50+
Шон Мёрфі18414144, 129, 121, 101; 94, 87, 86, 85, 83, 80, 78, 75, 69, 69, 66, 64, 63, 62
Сцюарт Бінэм21714141, 122, 118, 114, 112, 104, 102; 98, 96, 84, 83, 78, 71, 71, 66, 58, 57, 56, 52, 52, 50
Марк Ален1257140, 131, 114, 106, 100; 95, 74, 70, 60, 60, 54, 51
Джон Хігінс20515134, 131, 123, 101, 100; 88, 78, 78, 77, 77, 68, 68, 65, 65, 58, 57, 56, 54, 52, 52
Марк Сэлбі716127; 89, 81, 74, 72, 61, 52
Алістэр Картэр30392, 77, 53
Майкл Холт80890, 74, 72, 69, 68, 61, 54, 51
Марка Фу20283, 74
Ніл Робертсан20276, 61
Джо Пэры20275, 53
Марк Уільямс40469, 67, 58, 54
Джад Трамп20264, 63
Рыкі Уолдэн30363, 59, 58
Лян Вэньбо20260, 54
Дзін Цзюньхуэй30358, 56, 51
Энтані Мак-Гіл10150
Увогуле1102288Найвышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі)

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

ГулецАпошні матчМВПФВФПФ50+100+НБФ/50+Ф/100+ПГ (£)
Джон ХігінсФінал: Сцюарт Бінэм 10:744047311665.96%2051342.359.4200000
Сцюарт БінэмФінал: Джон Хігінс 7:1043153282552.83%2171412.527.57100000
Шон Мёрфі1/2 фіналу: Сцюарт Бінэм 8:932135201557.14%1841441.948.7550000
Марк Ален1/2 фіналу: Джон Хігінс 3:932133151845.45%1251402.756.650000
Марк Сэлбі1/4 фіналу: Марк Ален 5:62111911857.89%711272.711930000
Майкл Холт1/4 фіналу: Сцюарт Бінэм 5:621122111150%80902.7530000
Марка Фу1/4 фіналу: Шон Мёрфі 2:6211178947.06%20838.530000
Алістэр Картэр1/4 фіналу: Джон Хігінс 2:62111881044.44%3092630000
Ніл Робертсан1/8 фіналу: Майкл Холт 5:6101115645.45%20765.515000
Марк Уільямс1/8 фіналу: Джон Хігінс 4:6101104640%40692.515000
Рыкі Уолдэн1/8 фіналу: Марк Ален 4:6101104640%30633.3315000
Джо Пэры1/8 фіналу: Шон Мёрфі 4:6101104640%2075515000
Джад Трамп1/8 фіналу: Алістэр Картэр 4:6101104640%2064515000
Дзін Цзюньхуэй1/8 фіналу: Марка Фу 3:610193633.33%3058315000
Лян Вэньбо1/8 фіналу: Сцюарт Бінэм 2:610182625%2060415000
Энтані Мак-Гіл1/8 фіналу: Марк Сэлбі 2:610182625%1050815000

Статыстыка паводле краін

Краіна1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
Англія8 удзельнікаў (50%)5 удзельнікаў (62.5%)2 удзельнікі (50%)1 удзельнік (50%)
5 перамог — 3 паразы (+7)2 перамогі — 3 паразы (-1)1 перамога — 1 параза (0)0 перамог — 1 параза (-3)
Бінэм (6:2)
Сэлбі (6:2)
Картэр (6:4)
Мёрфі (6:4)
Холт (6:5)
Пэры (4:6)
Трамп (4:6)
Уолдэн (4:6)
Мёрфі (6:2)
Бінэм (6:5)
Сэлбі (5:6)
Холт (5:6)
Картэр (2:6)
Бінэм (9:8)Мёрфі (8:9)Бінэм (7:10)
Шатландыя2 удзельнікі (12.5%)1 удзельнік (12.5%)1 удзельнік (25%)1 удзельнік (50%)
1 перамога — 1 параза (-2)1 перамога — 0 паразаў (+4)1 перамога — 0 паразаў (+6)1 перамога — 0 паразаў (+3)
Хігінс (6:4)Мак-Гіл (2:6)Хігінс (6:2)Хігінс (9:3)Хігінс (10:7)
Паўночная Ірландыя1 удзельнік (6.25%)1 удзельнік (12.5%)1 удзельнік (25%)
1 перамога — 0 паразаў (+2)1 перамога — 0 паразаў (+1)0 перамог — 1 параза (-6)
Ален (6:4)Ален (6:5)Ален (3:9)
Ганконг1 удзельнік (6.25%)1 удзельнік (12.5%)
1 перамога — 0 паразаў (+3)0 перамог — 1 параза (-4)
Фу (6:3)Фу (2:6)
Кітай2 удзельнікі (12.5%)
0 перамог — 2 паразы (-7)
Дзін (3:6)
Лян (2:6)
Аўстралія1 удзельнік (6.25%)
0 перамог — 1 параза (-1)
Робертсан (5:6)
Уэльс1 удзельнік (6.25%)
0 перамог — 1 параза (-2)
М.Уільямс (4:6)

Агульная статыстыка

1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФіналУвогуле
Колькасць гульцоў16842 16
Колькасць матчаў8421 15
Колькасць фрэймаў76 (88)38 (44)29 (34)17 (19) 160 (185)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы9.59.514.517
Самая буйная перамога6:2 (2)6:2 (2)9:3 (1)10:7 (1) 9:3 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі1210 4
Колькасць брэйкаў 50+52242113 110
Колькасць соценных брэйкаў4765 22
Найвышэйшы брэйк140 (Ален)131 (Ален)144 (Мёрфі)134 (Хігінс) 144 (Мёрфі)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы6.5610.513
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы0.51.7535
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+)1.461.581.381.31 1.45
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+)195.434.833.4 7.27

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·Снукерны сезон 2016/2017
Катэгорыя·2016 год у снукеры