wd wp Пошук:

Лукаш Клекерс

Лукаш Клекерс (18 мая 1996) — нямецкі непрафесійны гулец у снукер. Удзельнік кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2015 і 2016 гадоў.

У 2012 годзе ва ўзросце 16 гадоў упершыню прыняў удзел у кваліфікацыі да нізкарэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Антверпена, а ў сезоне 2014/2015 два разы трапляў у асноўныя стадыі турніраў серыі PTC у Лісабоне і Гдыні, дзе саступіў Джону Хігінсу (1:4) і Марку Дэвісу (0:4) адпаведна. У 2015 годзе быў упершыню запрошаны да ўдзелу ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў якасці найлепшага снукерыста Германіі, дзе саступіў Напону Санхаму (6:10), а таксама ўпершыню прымаў удзел у Q School, дайшоўшы да 1/32 фіналу першыга турніру, дзе саступіў Сідні Уілсану. У наступным сезоне ўпершыню дайшоў да 1/32 фіналу нізкарэйтынгавага турніру, перайграўшы прафесіянала Энтані Хэмілтана ў першым раундзе адкрытага чэмпіянату Рыгі з лікам 4:0, а ў другім раундзе саступіў Стывену Магуайру (0:4). У 2016 годзе ў другі раз гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету і прайграў Роры Мак-Лаўду ў першым раундзе з лікам 7:10.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Германіі