wd wp Пошук:

Стараволя

Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Пружан, 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005).

Назва

Паводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 г., калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове.

За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары.

У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася.

З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 — Цэнтр сельсавета.

Падчас нямецкай акупацыі былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтох. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ.

З 17 снежня 1956 — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 у вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 — 952 жыхары; у 2003 — 652 жыхары, 255 двароў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[7].

Інфраструктура

Дзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы.

Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк».

Транспарт

Вёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам.

Аўтамабільная дарога Р81 Пружаныграніца Рэспублікі Польшча[8].

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. 1 2 Стараволя // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 537
  2. Алфавитный список улиц по Староволя(руск.) . Белпошта. Праверана 28 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Пракаповіч, Наталля. Белавежкія палацы: да 600-годдзя Белавежскай пушчы(нявызн.). Гісторыя. «Рэха Берасцейшчыны». Праверана 19 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
  5. Starowola (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 266 (польск.)
  6. Starowola (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 266
  7. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 24 верасня 2012.
  8. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 28 ліпеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна
Катэгорыя·Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі