wd wp Пошук:

Старавольскі сельсавет

Стараво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Стараволя.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікасельскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 800 чалавек[2], з іх 81,8 % — беларусы, 13,1 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя.

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пружанскага раёна