wd wp Пошук:

Казімір Велікаселец

Казімі́р Велікасе́лец (нарадзіўся 5 мая 1945, в. Стараволя, Пружанскі раён) — беларускі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў 2021 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Вучыўся ў семінарыі ў Рызе, падчас навучання склаў шлюбы ў Ордэн дамініканцаў. Атрымаў сакрамент святарства 4 чэрвеня 1984 года. З 1984 года быў пробашчам у Ішкалдзі. У 1992 годзе быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. 6 мая 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж года адбылося рукаўскладанне ў біскупа.

3 студзеня 2021 года, у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца[2]. Паўнамоцтвы біскупа Казіміра Велікасельца як Апостальскага Адміністратара канчаткова прыпыніліся з афіцыйным і кананічным уступленнем на пасаду Мінска-Магілёўскага мітрапаліта Іосіфа Станеўскага 23 кастрычніка 2021 года.

Зноскі

  1. Быў 1-ым Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў перыяд sede vacante з 14 чэрвеня 2006 года па 21 верасня 2007 года. У прамежак часу паміж 1-ым і 2-ім перыядамі sede vacante Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
  2. Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біскупы мінска-магілёўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Біскупы пінскія
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі