wd wp Пошук:

Станіслаў Цясара

Стані́слаў Цяса́ра (польск.: Stanisław Tessaro; 24 чэрвеня 1891, Бяла Падляска, Царства Польскае — 9 сакавіка 1933, Пшэмысль, Польская Рэспубліка) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал Войска Польскага, камандзір шэрагу вайсковых адзінак, у тым ліку другі кіраўнік Корпуса аховы памежжа (1929—1930).

Біяграфія

Станіслаў Цясара нарадзіўся 24 чэрвеня 1891 года ў павятовым горадзе Бяла Падляска. Навучаўся ў варшаўскім рэальным вучылішчы і школе імя Вітольда Урублеўскага, якую скончыў у 1909 г. Падчас вучобы удзельнічаў у студэнцкім руху за незалежнасць: уваходзіў у таемныя самаадукацыйныя суполкі, далучыўся да школьнага страйку 1905 г. Завяршыў вышэйшую адукацыю ў львоўскай паліэхніцы на факультэце машынабудавання[1].

У 1909 годзе Станіслаў Цясара адным з першых увайшоў у Саюз актыўнай барацьбы, а ў наступным годзе стаў сябрам Стралковага звяза. У гэтых арганізацыях ён прайшоў усе этапы камандавання, дасягнуўшы ў 1912 г. звання афіцэра, а пасля сканчэння вышэйшага навучальнага курсу звяза атрымаў нагрудны знак «Парасон». У наступным годзе стаў камендантам акругі стралковага звязу ў Дамброўскім вугальным басейне і адным з кіраўнікоў акругі Польскай сацыялістычнай партыі, дзе выконваў сваю працу пад пазыўным «Мар’ян». Увосень 1913 года падчас аднаго з выступаў акругі ў Сасноўцы завязалася калатніна з ужываннем агястрэльнай зброі, у выніку якой Цясара быў затрыманы паліцыяй, аднак яму ўдалося збегчы з пастарунка і пакінуць Дамброву. Некаторы час пасля гэтага афіцэр узначальваў Стралковы звяз у Вільні, а ў 1914 г. — у Кракаве[2].

Падчас Першай сусветнай вайны Станіслаў Цясара ваяваў у складзе польскіх легіёнаў, дзе адразу стаў камандзірам другой кадравай роты, якая падпарадкоўвалася трэцяму батальёну. Неўзабаве яму было даверана кіраванне ўсім батальёнам 1-га пяхотнага палка, на пасадзе галоўнакамандуючага якога Цясара працаваў да ліпеня 1917 г. Хутка ўзрастаў ранг званняў афіцэра: 29 верасня 1914 г. ён атрымаў тытул паручніка, а менш чым праз год — капітана, што, верагодна, было звязана з атрыманым ім раненнем у бітве пад Анэліным. Пасля прысяжнага крызісу ў ліпені 1917 г. Цясара быў затрыманы і пераведзены ў мястэчка Шчыпёрна пад Калішам, дзе выконваў функцыі кансператыўнага каменданта нямецкага лагера. Знаходзячыся ў няволі, прадстаўляўся добраахвотнікам і шараговым жаўнерам легіёнаў, насіў форму сяржанта, аднак быў выкрыты і вывезены ў Германскую імперыю. Вярнуўся на радзіму толькі ў кастрычніку 1918 года і па прыбыцці стаў выконваць абавязкі каменданта восьмай акругі Польскай вайсковай арганізацыі ў Замасці. Пад канец вайны па загадзе Эдварда Рыдз-Сміглага правёў мабілізацыю ваеннапалонных у Замосцкай акрузе. Разам з прызначэннем Цясару звання маёра, якое адбылося 4 лістапада таго ж года, ён быў прызначаны начальнікам акругі «Замасць». У гэты час маёр Цясара стаў адным з арганізатараў хэлмскага пяхотнага палка, пазней пераназванага з прызначэннем 35-га нумару.

У наступныя гады служыў на пасадах камандзіра 35-га рэзервовага палка, 2-га палка 2-й пяхотнай дывізіі легіёнаў (1919—1920), другой пяхотнай брыгадай легіёнаў (1921) і трыццатай пяхотнай дывізіі ў Кобрыне (1926)[3]. У 1920 г. атрымаў званне палкоўніка, што паспрыяла ягонаму назначэнню на пасаду часова выконваючага абавязкі камандзіра 2-й пяхотнай дывізіі ў 1920—21 гадах[4].

16 сакавіка 1927 г. польскі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі па прапанове маршала Юзафа Пілсудскага прызначыў Станіслава Цясару брыгадным генералам са старшынствам ад 1 студзеня 1927 г. і 12-м нумарам у адпаведным корпусе[5].

12 траўня 1929 г. быў звольнены з пасады камандзіра дывізіі і прызначаны кіраўніком буйнога вайсковага фармавання — Корпуса аховы памежжа, дзе працаваў да кастрычніка наступнага года, пакуль не быў адпраўлены на службу ў акруговы корпус №10 у Пшэмыслі. Прыступіў да выканання новых абавязкаў у панядзелак 10 лістапада 1930 г.[6]

Захварэў на пнеўманію 4 сакавіка 1933 г., у сувязі з чым трапіў у вайсковы шпіталь, дзе памёр праз пяць дзён ад інфаркта міякарда[7]. 13 сакавіка цела брыгаднага генерала было перавезена са шпітальнай капліцы ў кафедральны касцёл Пшэмысля, пасля чаго па чыгунцы дастаўлена ў Варшаву для адпявання ў гарнізонным касцёле. Пахаваны на варшаўскіх ваенных могілках 14 сакавіка 1933 года[8].

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Gnat-Wieteska, 2014, с. 7
  2. Gnat-Wieteska, 2014, с. 10—11
  3. Dziennik Personalny MS Wojsk, 1926, с. 246
  4. Spis oficerów, 1921, с. 25
  5. Dziennik Personalny MS Wojsk, 1927, с. 91
  6. Dziennik Personalny MS Wojsk, 1931, с. 1
  7. Gnat-Wieteska, 2014, с. 101
  8. Polska Zbrojna, 1933, с. 4
  9. Gazeta Lwowska, 1937, с. 3
  10. Anna Michalska. Uroczystości w Placówce SG w Białej Podlaskiej(польск.) . Strazgraniczna.pl (19 кастрычніка 2018). Праверана 19.06.2019.
  11. Dziennik Personalny MS Wojsk, 1928
  12. Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z mieczami, Krzyża Niepodległości oraz Medalu Niepodległości(польск.)  (недаступная спасылка). Prawo.sejm.gov.pl. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019. Праверана 19.06.2019.
  13. Dziennik Personalny z 1922 r. Nr 1, s. 80
  14. «Gazeta Lwowska», s. 5, Nr 230 z 6 października 1931

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Корпус аховы памежжа