wd wp Пошук:

Хэлм

Хэлм[1] (польск.: Chełm, укр.: Холм, руск.: Холм) — горад на правах павета ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмскага павета. Размешчаны на Хэлмскім узвышшы, на беразе ракі Угэркі (прыток Заходняга Буга, вышыня берага 20-40 метраў). Гістарычна галоўны горад Холмшчыны, некаторы час сталіца ўдзельных князёў і Галіцка-Валынскай дзяржавы. Насельніцтва — 63 949 жыхароў (2016 год).

Адлегласць па прамой ад Хэлма да Варшавы — 207 км, да Мінска — 407 км, да Кіева — 500 км.

Гісторыя

Былы сталічны горад Галіцкага княства, да 1770-х гадоў — галоўны горад Холмскай зямлі Рускага ваяводства Рэчы Паспалітай, у далейшым — губернскі горад Холмскай губерні ў Расійскай імперыі. У 1875 годзе ў горадзе адбылася ліквідацыя Холмскай уніяцкай епархіі.

У 19751998 гадах Хэлм быў цэнтрам Хэлмскага ваяводства.

Літаратура

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Польшчы на правах павета
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Люблінскага ваяводства