wd wp Пошук:

Спіс кіраўнікоў Беларусі

Гісторыя Беларусі
Пагоня, гістарычны герб Беларусі Сучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
(Полацкае княства · Тураўскае княства · Менскае княства)
Кіеўская Русь
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб’яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці пачынаецца з Полацкага княства. З XIII стагоддзе стагоддзя землі сучаснай Беларусі былі асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое пазней разам з Польшчай склала Рэч Паспалітую. У канцы XVIII стагоддзя Беларусь разам з Літвой сфарміравалі Паўночна-Заходні край Расійскай Імперыі. У пачатку XX стагоддзя пад нямецкай акупацыяй год праіснавала Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая ў 1922 годзе стала часткай СССР — Беларускай ССР. У 1991 годзе Беларусь канчаткова здабыла незалежнасць.

Легендарныя кіраўнікі

Упершыню кіраўнікі старажытнага насельніцтва Беларусі згадваюцца Герадотам. Ён паведамляў пра племя неўраў, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і іх цароў. Цары неўраў бралі ўдзел у знакамітым Савеце цароў Скіфіі. Гэта сведчыць пра іх высокі ўплыў. У беларусаў з старажытнасці існавалі паданні пра князёў. Адно паданне распавядае пра з’яўленне беларусаў ад першачалавека - Бая, які стаў першым князем беларусаў. Пасля Бая князем стаў яго сын Белаполь. Ад Бая і Белаполя, згодна паданню, паходзілі ўсе князі беларускіх плямёнаў. Таксама існавала паданне пра князя славянскага племені Дулебаў (жылі на захадзе сучаснай Беларусі) Кумара. Гэты князь загінуў пад час барацьбы з готамі. Пра беларускіх князёў таксама паведамляюць і скандынаўскія сагі. Саксон Граматык у сваім творы “Дзеі данаў” паведамляе пра князя Полацка Веспасія (магчыма V-VI стст.), які змагаўся супраць данаў. У Сазе аб Оддзе Страле згадваецца князь Полацка Палтэс. Сага аб Тыдрэке Бернскім паведамляе пра князя Русі і Полацка Уладзіміра (Вальдэмара), які кіраваў Полацкам падчас вайны з гунамі.

Князі далетапіснага перыяду (да 862 года)

Першапачаткова князь у славян быў ваенным правадыром. Але паступова ўлада князя ўмацоўвалася і ён стаў кіраўніком протадзяржаўных утварэнняў (княжанняў), ад якіх утварыліся пазнейшыя княствы. З-за таго, што пісьменнасць у ўсходніх славян з’явілася толькі з прыняццем хрысціянства (а гэта адбылося ў 988 годзе), згадкі пра першых князёў усходніх славян пачынаюцца з 862 года. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назвы трох беларускіх плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, паходзяць ад імён іх правадыроў: Крывічы ад Крывойта, Дрыгавічы ад Дрыгавіта, Радзімічы ад Радзіма (пра яго нават паведамляе летапіс).

Князі да Рагвалода і Тура

Неглядзячы на тое, што першым Полацкім князем згаданым у летапісе з’яўляецца Рагвалод, князі ў Полацку былі і да яго. Пад 862 годам згадваецца, што Рурык пасадзіў у Полацк свайго намесніка, але імя намесніка не згадваецца. У дагаворы Русі з Візантыяй 907 года згадваецца светлы князь Полацка, імя якога зноў не абазначана. На думку некаторых даследчыкаў княгіня Прадслава, якая згадваецца ў дагаворы Русі з Візантыяй 944 года, магла быць Полацкай княгіняй, але гэта спрэчнае пытанне. Таксама выдвігаюцца гіпотэзы пра наяўнасць у Полацку да Х ст. дынастыі мясцовых князёў.

Князі полацкія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Рагвалод 920 978 945 977

Князі тураўскія

Пасля забойства Рагвалода і разбурэння Полацка, цэнтрам беларускай зямлі ў 978—986 быў Тураў да вяртання Ізяслава на полацкую зямлю.

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Тур каля 920 980-я 980-я 980-я

Князі полацкія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Ізяслаў 979 1001 986 1001
Усяслаў Ізяславіч 990-я 1003 1001 1003
Брачыслаў 997 1044 1003 1044
Усяслаў Брачыславіч ок. 1029 1101 1044 1101
Мсціслаў Ізяславіч  ? 1069 1069 1069
Святаполк Ізяславіч 1050 1113 1069 1071
Рагвалод ІІ-Барыс да 1057 1128 1101 1128
Давыд паміж 1047 і 1057 1129 1128 1128
Рагвалод ІІІ-Васіль  ? пасля 1171 1128 1129
Ізяслаў Мсціславіч 1097 1154 1129 1132
Святаполк Мсціславіч  ? 1154 1132 1132
Васілька Святаславіч  ? 1144 1132 1144
Рагвалод ІІІ-Васіль  ? пасля 1171 1144 1151
Расціслаў Глебавіч  ? 1165 1151 1159
Рагвалод ІІІ-Васіль  ? пасля 1171 1159 1162
Усяслаў Васількавіч  ? каля 1186 1162 1167
Валадар Глебавіч 1090-я пасля 1167 1167 1167
Усяслаў Васількавіч  ? каля 1186 1167 1180
Барыс Давыдавіч  ? пасля 1184 1180 1186
Уладзімір Валадаравіч  ? 1216 1186 1216
Васілька Валадаравіч  ? 1220-я 1216 1222
Святаслаў Мсціславіч  ? пасля 1238 1222 1232
Брачыслаў  ? пасля 1242 1232 1242

Вялікія князі Літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Міндоўг 1195 1263 1240 1263
Транята  ? 1264 1263 1264
Войшалк 1223 1267 1264 1267
Шварн 1230 1269 1267 1268
Від  ? 1270 1268 1270
Трайдзень 1220 1282 1270 1282
Даўмонт  ? 1285 1282 1285
Будзікід  ? 1290 1285 1290
Будзівід  ? 1294 1290 1294
Віцень  ? 1316 1294 1316
Гедымін 1275 1341 1316 1341
Яўнут 1300 1366 1341 1345
Альгерд 1296 1377 1345 1377
Ягайла 1362 1434 1377 1381
Кейстут 1297 1382 1381 1382
Ягайла 1362 1434 1382 1392
Скіргайла(як намеснік) 1354 1397 1386 1392
Вітаўт 1350 1430 1392 1430
Свідрыгайла 1370 1452 1430 1432
Жыгімонт I 1365 1440 1432 1440
Казімір Ягелончык 1427 1492 1440 1492
Аляксандр Ягелончык 1461 1506 1492 1506
Жыгімонт II Стары 1467 1548 1506 1544
Жыгімонт III Аўгуст 1520 1572 1544 1572

Рэч Паспалітая

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Якуб Уханьскі 1502 1581 1572 1574

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Генрык Валезы 1551 1589 1574 1574

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Якуб Уханьскі 1502 1581 1574 1576

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Стэфан Баторы 1533 1586 1576 1586

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Станіслаў Карноўскі 1520 1603 1586 1587

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Жыгімонт IV Ваза 1566 1632 1587 1632
Уладзіслаў Ваза 1595 1648 1632 1648
Ян Казімер Ваза 1609 1672 1648 1668

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Мікалай Пражмоўскі 1617 1673 1668 1669

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Міхал Вішнявецкі 1640 1673 1669 1673

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Казімір Чарторыйскі 1620 1674 1673 1674

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Ян Сабескі 1629 1696 1674 1696

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Міхаіл Радзіёўскі 1645 1705 1696 1697

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Аўгуст Моцны 1670 1733 1697 1706
Станіслаў Ляшчынскі 1677 1766 1706 1709
Аўгуст Моцны 1670 1733 1709 1733
Станіслаў Ляшчынскі 1677 1766 1733 1734
Аўгуст Саксонскі 1696 1763 1733 1763

Інтэрэкс Рэчы Паспалітай

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Уладзіслаў Любенскі 1703 1767 1763 1764

Выбарныя Вялікія князі літоўскія

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 1732 1798 1764 1795

Прэзідэнты Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Юзэф Сіракоўскі 1765 1831 18 ліпеня 1812 гады 24 жніўня 1812 гады
Станіслаў Солтан 27 жніўня 1756 1836 24 жніўня 1812 гады верасень 1812
Дзірк ван Гогендорп 3 кастрычніка 1761 29 кастрычніка 1822 пачатак верасня 1812 сярэдзіна верасня 1812
Станіслаў Солтан 27 жніўня 1756 1836 сярэдзіна верасня 1812 гады канец верасня 1812

Старшыні часовага ўрада ВКЛ пад час паўстання 1830-1831 гадоў

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Тадэвуш Тышкевіч 6 (17) верасня1774 3 (15) красавіка 1852 1830 1831

Дыктатары Паўстання 1863—1864

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Людвік Мераслаўскі 17 студзеня 1814 22 лістапада 1878 22 студзеня 1863 люты 1863
Марыян Лангевіч 5 жніўня 1827 11 мая 1887 11 сакавіка 1863 18 сакавіка 1863
Рамуальд Траўгут 16 студзеня 1826 5 жніўня 1864 ліпень 1863 жнівень 1863

Старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Раман Аляксандравіч Скірмунт 25 красавіка 1868 7 кастрычніка 1939 сакавік 1917 ліпень 1917

Старшыні выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Аркадзь Антонавіч Смоліч 29 верасня 1891 17 чэрвеня 1938 ліпень 1917 кастрычнік 1917

Старшыні выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Вячаслаў Антонавіч Адамовіч 19 лютага 1864 21 лютага 1939 кастрычнік 1917 снежань 1917

Старшыні СНК Заходняй вобласці і фронту

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Карл Іванавіч Ландэр 17 красавіка 1883 29 ліпеня 1937 лістапад 1917 снежань 1917
Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў 28 студзеня (9 лютага) 1886 22 сакавіка 1925 1-я дэкада студзеня 1918
Майсей Іосіфавіч Калмановіч 1888 27 лістапада 1937 2-я дэкада студзеня 1918
Калегія камісараў пачатак 2-й дэкады студзеня — люты 1918

Старшыні Народнага сакратарыята

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Язэп Якаўлевіч Варонка 4 красавіка 1891 4 ліпеня 1952 21 лютага 1918 9 сакавіка 1918

Старшыні рады БНР

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Іван Серада 13 мая 1879 пасля 19 лістапада 1943 9 сакавіка 1918 14 мая 1918
Язэп Лёсік 6 (18) лістапада 1883 1 красавіка 1940 14 мая 1918 13 снежня 1919

Старшыні Часовага рабоча-сялянскага ўрада

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Зміцер Жылуновіч 22 кастрычніка (4 лістапада) 1887 11 красавіка 1937 31 снежня 1918 3 лютага 1919

Першыя сакратары ЦК КП(б)Б

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў 9 лютага 1886 22 сакавіка 1925 3 лютага 1919 27 лютага 1919

Першыя сакратары ЦК КП(б)ЛіБ

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Вінцас Міцкявічус-Капсукас 7 жніўня 1879 8 сакавіка 1928 27 лютага 1919 25 жніўня 1919

Старшыні рады БНР пад час савецка-польскай вайны

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Пётр Антонавіч Крачэўскі 7 жніўня 1879 8 сакавіка 1928 13 снежня 1919 1920

Старшыня СНК Беларускай ССР

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў 8 сакавіка 1892 16 чэрвеня 1937 1920 1924

Першыя сакратары ЦК КПБ

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Яфім Барысавіч Генкін 10 снежня 1896 10 лютага 1938 11 лістапада 1920 25 лістапада 1920
Вільгельм Георгіевіч Кнорын 17 жніўня 1890 29 ліпеня 1938 25 лістапада 1920 май 1922
Вацлаў Антонавіч Багуцкі 1884 19 снежня 1937 май 1922 люты 1924
Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі 3 кастрычніка 1885 2 верасня 1937 люты 1924 верасень 1924
Аляксандр Іванавіч Крыніцкі 28 жніўня 1894 30 кастрычніка 1937 верасень 1924 7 мая 1927
Вільгельм Георгіевіч Кнорын 17 жніўня 1890 29 ліпеня 1938 7 мая 1927 4 снежня 1928
Ян Барысавіч Гамарнік 2 чэрвеня 1894 31 мая 1937 4 снежня 1928 8 студзеня 1930
Канстанцін Веньямінавіч Гей 1896 25 лютага 1939 8 студзеня 1930 18 студзеня 1932
Мікалай Фёдаравіч Гікала 8 сакавіка 1897 25 красавіка 1938 18 студзеня 1932 18 сакавіка 1937
Васіль Фаміч Шаранговіч 20 лютага 1897 15 сакавіка 1938 18 сакавіка 1937 27 ліпеня 1937
Якаў Аркадзевіч Якаўлеў 9 чэрвеня 1896 29 ліпеня 1938 27 ліпеня 1937 11 жніўня 1937
Аляксей Аляксеевіч Волкаў 7 студзеня 1890 4 сакавіка 1942 11 жніўня 1937 19 чэрвеня 1938
Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка 9 жніўня 1902 18 студзеня 1984 19 чэрвеня 1938 7 сакавіка 1947
Мікалай Іванавіч Гусараў 3 жніўня 1905 17 сакавіка 1985 7 сакавіка 1947 5 жніўня 1950
Мікалай Сямёнавіч Патолічаў 10 верасня 1908 1 снежня 1989 5 ліпеня 1950 28 ліпеня 1956
Кірыл Трафімавіч Мазураў 7 красавіка 1914 19 снежня 1989 28 ліпеня 1956 30 сакавіка 1965
Пётр Міронавіч Машэраў 13 лютага 1918 4 кастрычніка 1980 30 сакавіка 1965 4 кастрычніка 1980
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў 30 ліпеня 1917 11 студзеня 1983 21 кастрычніка 1980 11 студзеня 1983
Мікалай Мікітавіч Слюнькоў 26 красавіка 1929 9 жніўня 2022 11 студзеня 1983 1987
Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў 25 красавіка 1926 5 красавіка 2022 1987 1990
Анатоль Аляксандравіч Малафееў 14 мая 1933 19 студзеня 2022 1990 1991

Старшыні Вярхоўнага Савета

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч 15 снежня 1934 3 мая 2022 25 жніўня 1991 26 студзеня 1994
Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў 21 лютага 1947 26 студзеня 1994 28 студзеня 1994
Мечыслаў Іванавіч Грыб 28 верасня 1938 28 студзеня 1994 9 студзеня 1996

Прэзідэнты

Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 30 жніўня 1954 20 ліпеня 1994 сённяшні час

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Спісы:Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Еўропы