wd wp Пошук:

Дулебы

Дуле́бы — славянскае племя, адно з самых старажытных славянскіх плямёнаў.

Частка дулебаў выселілася на землі сучаснай Беларусі з паўднёвага захаду, у выніку нашэсця авараў[1], магчыма, раней за дрыгавічоў, і асела ў сярэднім цячэнні Бярэзіны, на р. Ольсе, іншая частка племя перайшла Дняпро і асела ў Пасожжы, на р. Дулепа. Часткі племя дасягнулі Пскоўшчыны і басейну Акі (у колішняй Тульскай губ.).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Паводле А. А. Шахматава. [Ерм1990] С. 25.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славянскія плямёны ў Беларусі
Катэгорыя·Славянскія плямёны
Катэгорыя·Дулебы