wd wp Пошук:

Транята

Транята (~1210 — 1264) — князь жамойцкі (?-1264), вялікі князь літоўскі (1263-1264).

Біяграфічныя звесткі

Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Эрдзівіла. Упершыню згадваецца пад 12601261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяраў сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
Міндоўг
вялікі князь літоўскі
12631264
Пераемнік:
Войшалк
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Князі жамойцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1264 годзе
Катэгорыя·Род Гедзімінавічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1210 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вялікія князі літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак