Прадслава (X ст.) — асоба, чый прадстаўнік замацаваў дагавор з грэкамі (944) сярод іншых ад рускага боку.
Упершыню і адзіны раз успамінаецца руска-візантыйскім дагаворам (944), які сярод іншых заключыў яе прадстаўнік Каніцар. Нічога болей пра Прадславу не вядома. Даследчыкі лічыць яе родзічкай ці сваячкай князя Ігара або жонкай ці ўдавой кагосьці з яго родзічаў[1]. Напрыклад, Л. Я. Марозава лічыць Прадславу сястрой жонкі Ігара — Вольгі, але не аргументуе сваю думку[2]. Я. У. Пчалоў лічыць Прадславу жонкай пляменніка Ігара — таксама Ігара[nb 1], які названы ў дагаворы перад ёю, на думку даследчыка за гэта сведчыць парадак упамінання асоб у тэксце[4].
Імя Прадслава ўваходзіла ў даволі вузкі іменаслоў Рурыкавічаў[5]. Між іншых, Прадславай (XI ст.) звалі дачку Уладзіміра Святаславіча, быццам ад Рагнеды, але колькасць іх дзяцей дыскусійная. Таксама Прадслава было свецкім імем Ефрасінні Полацкай (XII ст.). На такой аснове ў беларускай публіцыстыцы з’явілася думка пра пераемнасць гэтых Прадслаў ад Прадславы з 944 года, якую аўтары называюць маці і рэгенткай малалетняга або адсутнага за морам Рагвалода, аналізуюць яе палітыку і г.д.[6].