wd wp Пошук:

Васіль Фаміч Шаранговіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаранговіч. Васіль Фаміч Шаранговіч (4 сакавіка 1897, в. Качаны, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці — 15 сакавіка 1938, г. Масква) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.

Біяграфія

3 1918 года ў Чырвонай Арміі.

У 1919—1920 гадах на падпольнай рабоце ў Мінскай губерні, быў арыштаваны польскімі ўладамі.

У 1921—1926 гадах намеснік наркама юстыцыі, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі.

3 1926 года на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б).

3 кастрычніка 1930 да лютага 1934 года з’яўляўся 2-ім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

3 1934 года — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобласці.

3 сакавіка да ліпеня 1937 года з’яўляўся 1-ым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б.

Член ЦК КП(б)Б у 1925—1927 гадах, 1932—1934 гадах, 1937 годзе. Член ЦВК БССР у 1925—1926 гадах, 1931—1934 гадах і яго Прэзідыума ў 1931—1934 гадах.

Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27 ліпеня 1937 года і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13 сакавіка 1938 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Качанах (Мінская вобласць)
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР