wd wp Пошук:

Смальяны

Смалья́ны[1] (трансліт.: Smaĺjany, руск.: Смольяны) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Адміністрацыйны цэнтр Смальянскага сельсавета.

Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Оршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны, за 200 м на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі Р15 (Орша — Лепель). Насельніцтва на 2009 год — 593 чалавекі[2].

Назва

На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смальяны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык А. Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае сувязь з яго размяшчэннем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[3].

Гісторыя

Смальяны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны, да нашага часу тут захаваліся руіны замка князёў Сангушкаў Белы Ковель.

Першы пісьмовы ўспамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесніцтве, уладанне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) мястэчка ўвайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданні князеў Курбскіх(руск.) бел., Астрожскіх, Сангушкаў і іншых. Да 1626 года князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеянняў у часе Трынаццігадовай і Вялікай Паўночнай войнаў. Аднак сапраўдны заняпад замка пачаўся ў канцы XVIII стагоддзя, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя пасля Паўстання 1830—1831 гадоў новы гаспадар паселішча калежскі асэсар Васіль Сямёнаў прадаў збудаванне на цэглу[4].

Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 года. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ордэна дамініканцаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу і важніцу.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смальяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласці Аршанскага павета. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў 1864 годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы.

У Вайну 1812 года 1314 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва(руск.) бел. паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.

На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагоддзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, бальніца, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

У 18951914 дзейнічала Смальянская спіртаачышчальная фабрыка. Мела паравыя машыны. У 1895 выдаткавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн градусаў спірту.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Смальяны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Смальяны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам сельсавета Аршанскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў Смальянах існавала гета(руск.) бел., вязні якога былі растраляныя 5 кастрычніка 1942 года. Загінула 560—610 яўрэеў[5] (паводле іншых звестак — 800[6]). Выратаваўся толькі Каган Навум, які пасля ўступіў у партызанскі атрад.

Станам на 1999 тут было 537 гаспадарак. У наш час у Смальянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы XVIII стагоддзя.

У 2011 годзе ў склад аграгарадка ўвайшла вёска Агранамічная[7].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Смальянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі. Дзейнічае сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова — Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Смаля́ны
  2. 1 2 Насельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Святаслаў Асіноўскі. Смальяны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. C. 363.
  4. Смальянскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 602. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — Фонд 7021. — Оп. 84. — Д. 10. — Л. 23, 321.
  6. Местечко Смольяны. Холокост. История общины (руск.)
  7. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24 сентября 2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета (руск.)
  8. Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 894

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Смальянскі сельсавет
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Смальяны
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула