wd wp Пошук:

Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч

Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч (нар. 22 жніўня 1946, в. Смальяны, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2000), доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (1992).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1969).

З 1969 года тэхнолаг, майстар Мінскага завода абагравальнага абсталявання, інжынер па тэхніцы бяспекі, інжынер-будаўнік, старшы інжынер дзяржаўнага тэхнічнага нагляду упраўлення сельскай гаспадаркі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, прараб лінейна-будаўнічага мантажнага ўчастка Уздзенскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка».

З 1971 года старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Магілёўскага аддзялення Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1996 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 года дырэктар Інстытута тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002—2004 гадах член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2006—2009 гадах член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне эфектыўных рэсурса- і матэрыялазберагальных экалагічна няшкодных тэхналагічных працэсаў атрымання высакаякасных адлівак ва ўмовах цэнтралізаванай вытворчасці. Прэмія НАН Беларусі 1999 года за цыкл работ па тэарэтычных асновах фарміравання адлівак. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2010) за работу «Стварэнне і прамысловая рэалізацыя прынцыпова новага метаду бесперапынна-цыклічнага ліцця намарожваннем высоказносастойкіх дэталей тэхнікі».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2008), медалём Францыска Скарыны (1999).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання, металургіі, працэсаў ліцця. Распрацаваў тэорыю крышталізацыі і зацвердзявання адлівак пры бесперапынным ліцці і атрыманні зносастойкіх адлівак, устанавіў заканамернасці комплекснага ўплыву цеплавых, кінетычных, гідрадынамічных і металургічных працэсаў. Вывучыў асаблівасці механізма фарміравання структуры і ўласцівасцей літых вырабаў ва ўмовах накіраванага зацвердзявання і рэгулюемага цеплаадводу ў графітавых, металічных і камбінаваных ахалоджваемых формах. Распрацаваў і ўкараніў на заводах Беларусі, СНД і далёкага замежжа шэраг новых матэрыялаў і тэхналагічных працэсаў атрымання загатовак з чорных і каляровых сплаваў для аўта-, трактара-, станка-, суднабудавання, сельскагаспадарчага машынабудавання, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, што дазволіла ажыццявіць экспартныя пастаўкі высокаякаснай прадукцыі ў дзясяткі краін, прадаць тэхналогію і абсталяванне бесперапыннага ліцця ў Расію, Украіну, Літву, Рэспубліку Карэя, КНР, Індыю.

Аўтар звыш 700 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, 290 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Спасылкі

Зноскі

  1. МАРУКОВІЧ Яўгеній Ігнацьевіч
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»