wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі

Аляксей Сцяпанавіч Крушынскі (9 лістапада 1911, Смальяны, цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці — 2006, Мінск) — беларускі журналіст, першы рэдактар «Настаўніцкай газеты».

Біяграфія

Скончыў Аршанскі педагагічны тэхнікум (1929) і пяць гадоў працаваў настаўнікам. Завочна скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава (1934), працаваў адказным сакратаром ў газетах «Ленінскі шлях» (Горкі Магілёўскай вобласці) і «Чырвоны хлебароб» (Талачын Віцебскай вобласці). З 1940 года працаваў рэдактарам раённай газеты памежнага Чыжаўскага раёна Беластоцкай вобласці.

З канца чэрвеня 1941 года удзельнічаў у падполлі ў Оршы. З-за пагрозы арышту пайшоў у партызаны, быў начальнікам разведкі, потым начальнікам штаба атрада імя К. Я. Варашылава партызанскай брыгады Канстанціна Заслонава.

З лістапада 1943 года рэдагаваў падпольную віцебскую абласную газету «Віцебскі рабочы». У 1943 годзе ад імя партызан выступаў у калоннай зале Дома Саюзаў у Маскве. Удзельнік партызанскіх парадаў у Віцебску і Мінску.

Пасля вызвалення Віцебска быў рэдактарам «Віцебскага рабочага», у кастрычніку 1945 года прызначаны рэдактарам «Настаўніцкай газеты».

Аўтар дакументальнай аповесці «Выбухі над Дняпром» пра К. Заслонава, якая перавыдавалася некалькі разоў.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава