wd wp Пошук:

Свята Сонца

«Свя́та Со́нца» — буйны міжнародны фальклорны музычны фэст пад адкрытым небам, прысвечаны старажытнаму святу Купалле і яго галоўнаму сімвалу — агню. Фестываль праводзіцца c 2016 года штогод у чэрвені на працягу двух дзён у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мінская вобласць, Беларусь. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» i Аляксандр Рак.

Канцэпцыя i фармат фестываля

Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Фармат фестываля «Свята Сонца» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: маштабны фаер-шоу фестываль, open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, этна-пляцоўкі, рамесны кірмаш, горад майстроў з дзеючымі рамеснымі майстэрнямі, інтэрактыўныя пляцоўкі, абрадавыя і забаўляльныя блокі[1].

Значная ўвага ў межах фестываля надаецца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Асобным блокам фестываля з’яўляецца рэканструкцыя традыцый святкавання летняга сонцастаяння ў народаў іншых краін: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і інш[2].

Пасля завяршэння асноўнай праграмы ноччу першага дня цэнтральнае дзеянне фестываля перамяшчаецца з музейнага комплекса «Дудуткі» на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запальваюцца вялікія купальскія вогнішчы і ўзнаўляюцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля: скокi праз ачышчальны купальскі агонь, факельнае шэсце, старадаўнія танцы, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе.

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца»

Свята Сонца 2019

Удзельнікі канцэртнай праграмы

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню

Свята Сонца 2018

Удзельнікі канцэртнай праграмы

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню

Свята Сонца 2017

Удзельнікі канцэртнай праграмы

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню

Свята Сонца 2016

Удзельнікі канцэртнай праграмы

Галоўная сцэна

Удзельнікі Фестываля Агню i iнтэрактыўнай пляцоўкi

Спасылкi

Зноскi

  1. 1 2 Афiцыйны сайт фестываля «Свята Сонца» http://svyata-sontsa.by/
  2. Афiцыйная старонка фестываля «Свята Сонца» https://vk.com/sviata_sonca
  3. Інфармацыйны партал “Белкрай” https://belkraj.by/afisha/svyata-sonca
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Беларуская культура
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта