wd wp Пошук:

Pawa

«Pawa» — беларускі гурт беларускай сярэднявечнай музыкі, які выконвае музыку напрамку Folktronica, Folk-Medieval, фолк-рок, сярэднявечную музыку. Заснаваны ў 2011 годзе ў Мінску.

У сваёй творчасці гурт засяроджвае ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі[1], пры гэтым эксперыментуе з традыцыйнай народнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання[2]. Гурт «Pawa» спалучае ў сваёй музыцы традыцыі еўрапейскага сярэднявечча і электронныя аранжыроўкі[3].

Гісторыя

Гурт «Pawa» быў створаны ў 2011 годзе. У склад гурта увайшлі ўдзельнікі гурта «Testamentum Terrae», далучыўся да гурту і «электроншчык» Niko_S (Мікіта Седзянкоў). Па словах Юрася Панкевіча (дудар абодвух калектываў) галоўнай ідэяй праекту стала «прага дапоўніць прыгожыя і таямнічыя мелодыі сярэдневечных музычных твораў сілаю і энергетыкай сучаснага электроннага гучання»[3]. У кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma гурт выдаў дэбютны альбом «Pawa».

Святкаванне новага 2013 году і цэнтральны святочны салют у Мінску адбываліся пад творы гурта «Pawa»[3].

Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях: «Басовішча», WOŚP (Польшча), Tautų mugė (Літва), «Камяніца», «Наследие веков» (Беларусь), а таксама выступаў на сцэнах шматлікіх клубаў Беларусі, Польшчы, Расіі[3].

Склад гурту

Дыскаграфія

Літаратура

Зноскі

  1. Гурт PAWA прэзентуе трэці студыйны альбом Žyta (нявызн.). Budzma.org (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
  2. Гурт «PAWA» прэзентуе трэці студыйны альбом «Žyta» (нявызн.). БелСат (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 Аляксандр Чарнуха. Гурт Pawa запісаў “сярэднявечны” альбом для шырокай публікі (нявызн.). Experty.by (5 красавіка 2013). Праверана 18 верасня 2015.
  4. Pawa “Pawa” (+аўдыё) / Experty.by
  5. Pawa “Cristatus” (+аўдыё) / Experty.by
  6. Гурт Pawa выдаў новы альбом “Жыта” (+слухаць) / Experty.by
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музыка Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Электронныя музычныя калектывы Беларусі