wd wp Пошук:

Сонцастаянне

Даты і час сонцастаянняў і раўнадзенстваў па UTC
годРаўнадзенства
Сакавік
Сонцастаянне
Чэрвень
Раўнадзенства
Верасень
Сонцастаянне
Снежань
дзеньчасдзеньчасдзеньчасдзеньчас
2002 2019:162113:242304:552201:14
2003 2101:002119:102310:472207:04
2004 2006:492100:572216:302112:42
2005 2012:332106:462222:232118:35
2006 2018:262112:262304:032200:22
2007 2100:072118:062309:512206:08
2008 2005:482023:592215:442112:04
2009 2011:442105:452221:182117:47
2010 2017:322111:282303:092123:38
2011 2023:212117:162309:042205:30
2012 2005:142023:092214:492111:12
2013 2011:022105:042220:442117:11
2014 2016:572110:512302:292123:03
2015 2022:452116:382308:202204:48
2016 2004:302022:342214:212110:44
2017 2010:282104:242220:022116:28

Сонцастаяннеастранамічная з’ява, якая ўяўляе сабой момант перасячэння цэнтрам Сонца пунктаў экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы (пунктаў сонцастаяння). У Старажытнай Русі выкарыстоўвалася форма сонцаварот, якая адпавядала моманту «паварота» Сонца на прырост ці на спад дня[1][2].

Астранамічнае апісанне з’явы

Адрозніваюць летняе і зімовае сонцастаянне. Пры гэтым на паверхні планеты назіраецца самы доўгі ці самы кароткі светлавы дзень. У паўночным паўшар’і Зямлі зімовае сонцастаянне паходзіць 21 ці 22 снежня, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы кароткі дзень (і самая доўгая ноч), а летняе — 20, 21 ці 22 чэрвеня па UTC, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы доўгі дзень (і самая кароткая ноч). У паўднёвым паўшар’і на азначаныя даты прыпадаюць, адпаведна, летняе і зімовае сонцастаянні.

У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у сапраўдны поўдзень) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.

З прычыны высакоснага зруху даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У астраноміі момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак зімы, а момант летняга сонцастаяння — за пачатак лета. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.

На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух сонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне

Найбольш важныя:

Новы час

XX стагоддзе

XXI стагоддзе

Гл. таксама

Зноскі

  1. Карачун — зимний Солнцеворот (руск.)
  2. Солнцеворот Архівавана 30 жніўня 2015. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Астранамічныя з’явы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Назіральная астраномія
Катэгорыя·Паганскія святы
Катэгорыя·Час у астраноміі