wd wp Пошук:

Рудольф Абіхт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абіхт. Рудольф А́біхт (ням.: Rudolf Abicht; 9 жніўня 1850, Намыслаў, Сілезія — 12 лютага 1921, Уроцлаў) — нямецкі філолаг-славіст, адзін з першых даследчы­каў і папу­ля­ры­за­­тараў беларускай культуры ў Германіі.

Біяграфія

Сын евангелісцкага пастара. Вучыўся ў гімназіях Уроцлава і Познані. Добраахвотнікам удзельнічаў у Франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў.

Затым вывучаў тэалогію і ўсходнія мовы ў Берліне, Гале, Уроцлаве. Першапачаткова спецыялізаваўся на арабістыцы (дысертацыя прысвечана сірыйскаму гісторыку XIV ст. Ібн Аль-Вардзі). У 1876 стаў пастарам, пасля працаваў у Брэсцкім павеце.

Пасля абароны рэзка змяніў спецыялізацыю. З 1892 выкладчык польскай і рускай мовы ў Брэслаўскім універсітэце, з 1900 прафесар славянскай філалогіі Брэслаўскага ўніверсітэта. У 1907 атрымаў ступень доктара славянскай філалогіі за працу «Рускі гераічны эпас». Аўтар навуковых прац і падручнікаў, прысвечаных славянскім і ўсходнім мовам. Перакладаў з рускай Крылова, Пушкіна, Гогаля, Талстога, Астроўскага.

Абіхт — беларусазнаўца

У 19171918 гадах выкладаў беларускую мову ў Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага рукапісу» (1893-98), «Слова пра паход Ігараў» (1895, з яго перакладам тэксту помніка) даследаваў старажытнабеларускія помнікі.

Беларускія матэрыялы друкаваў у газетах «Гоман», якая выходзіла ў Вільні, «Deutschland» («Германія»), «Wilensker Zeitung» («Віленская газета») і інш. У газеце «Der Beobachter» («Наглядальнік», 5-29 верасня 1918) надрукаваў 5 артыкулаў «Са старажытнай і новай гісторыі беларусаў», багатых на фактычны матэрыял. Адзін з выдаўцоў (у суаўтарстве з Я. Станкевічам) беларускага лемантара «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» (Вроцлаў, 1918, надрукаванага лацінкай). Пры яго садзеянні выдадзены зборнік «Беларусь» (Берлін, 1919), прысвечаны геаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры (захаваўся ўрывак).

У параў­нанні з «Беларускай гра­матыкай для школ» Б. Тарашкевіча (1918) праца Р. Абіхта не зрабіла іс­тотнага ўплыву на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, хаця і пры­­чынілася да зама­цавання ў ёй паасобных тэрмінаў (галосныя, зычныя і інш.). Яго лісты да А. І. Луцкевіча зберагаюцца ў БДАМЛіМ.

Переклаў на нямецкую мову творы Я. Купалы, Я. Коласа, беларускія казкі і песні.

Творы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі на нямецкую мову
Катэгорыя·Філолагі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі Германіі
Катэгорыя·Постаці нямецкага беларусазнаўства
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Славісты Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі