wd wp Пошук:

Познань

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Познань (значэнні). По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[4]. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[5].

Апісанне горада

Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.

Гаспадарка

Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут БерлінВаршаваМінскМасква.

Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.

Геаграфічныя каардынаты

Вышэйшыя ўстановы

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

Культура

З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.

Тэатры

Польскі тэатр (Познань)

Музеі

Нацыянальны музей (Познань), Этнаграфічны музей (Познань).

Гарады-пабрацімы

Турызм

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Адлегласці паміж гарадамі -
  5. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады Велікапольскага ваяводства
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Познань
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарады Польшчы на правах павета