wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Гогаль

Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт украінскага паходжання[10][11][12].

Жыццяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 года ў сяле Вялікія Сарочынцы Палтаўскай губерні (цяпер Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў вёсцы Васільеўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык шматлікіх спектакляў, заснаваных на сюжэтах антычнасці або побыту. («Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін»). У гімназіі Гогаль спазнаў сусвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.

У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — рамантычную паэму «Ганц Кюхельгартэн», непрыхільна стрэнутую крытыкай. Увесь тыраж, акрамя 5 асобнікаў, Гогаль паспеў выкупіць і спаліць. Праз год у часопісе «Отечественные записки» з’яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары каля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць надавала творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды фальклору дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці, шчытна пераплеценыя з выдумкай, што непазбежна стварала ўражанне на чытача, захопліваючы яго ўяўленне.

З другой паловы 1830-х гадоў наступны росквіт таленту Гогаля звязаны з драматургіяй. Этапнай нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм’еры п’есы Гогаль выязджае на даволі працяглы час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе з’яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменнік вяртаецца на радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.

Экранізацыі

Зноскі

  1. «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (руск.)
  2. И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (руск.)
  3. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118540424 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Гоголь // Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  5. 1 2 Гоголь Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  9. Новодевичье кладбище, Московский справочник ритуальных услуг
  10. Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н., 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — с. 630. (руск.)
  11. Nikolay Gogol | Biography, Novels, & Short Stories (нявызн.). Encyclopedia Britannica.
  12. “Гуревич П.С. Романтическая организация духа (рецензии на книги Н. Котляревского “Михаил Юрьевич Лермонтов” и “Николай Васильевич Гоголь”)”. Litera 1 (1): 45–53. January 2016. doi:10.7256/2409-8698.2016.1.18690. ISSN 2409-8698.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Манархісты Расіі
Мікалай Гогаль
Асобы
Нарадзіліся ў Міргарадскім павеце
Памерлі 4 сакавіка
Паэты Расіі
Выкладчыкі СПбДУ
Нарадзіліся ў 1809 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Маскве
Памерлі ў 1852 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Выпускнікі СПбДУ
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Пахаваныя ў Маскве
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся 1 красавіка
Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пісьменнікі Расіі